Камісія Шведа толькі цяпер дазволіла вярнуцца ў футбол экс-капітану зборнай Беларусі. А ён ужо скончыў кар'еру
Некалькі дзён таму зноў засядала камісія па вяртанні на чале з генпракурорам Андрэем Шведам. Сёння сталі вядомыя два імёны «памілаваных» — і гэта зоркі беларускага спорту.
27.08.2024 / 17:41
Станіслаў Драгун падчас таварыскай гульні Беларусь-Уэльс. Фота: Nick Potts / PA Images via Getty Images
Гаворка ідзе пра двух вядомых беларускіх футбалістаў — Станіслава Драгуна і Андрэя Хачатурана. Паведамляецца, што камісія вырашыла дапусціць Драгуна і Хачатурана да «прафесійнай дзейнасці ў сферы спорту».
Найбольш вядомы з гэтых футбалістаў — Станіслаў Драгун. Некалі капітан беларускай зборнай, ён шмат гадоў аддаў гульні за БАТЭ, а потым за сваю пазіцыю ў 2020-м трапіў у чорныя спісы Мінспорту.
Станіслаў гуляў за БАТЭ да канца 2022-га, але новага кантракту з клубам ён не ўбачыў і ў чэрвені 2023-га скончыў кар'еру. Але без справы не сядзіць — Станіслаў развівае сваю аматарскую каманду DMedia, дзе разам граюць выбітныя экс-футбалісты і блогеры.
Хачатуран — яшчэ адзін гулец, які трапіў у чорныя спісы Мінспорту. Былы паўабаронца «Тарпеда-БелАЗ» і экс-гулец зборнай, ён цяпер выступае за «Макслайн» — клуб першай лігі з Рагачова.
У Беларусі ствараюць медыйны футбольны клуб
12-гадовы Аляксей Маёраў: Ці магу я дабіцца большага, чым Глеб? Канечне!
Арына Сабаленка трапіла ў топ самых высокааплатных тэнісістаў. Колькі яна зарабіла за год?