Былы вайсковец, які загубіў 13 чалавек пры падпале клуба, замест адбывання 20 гадоў калоніі зноў пайшоў на вайну
Расійскі вайсковец Станіслаў Іонкін, які ў лістападзе 2022 года ўчыніў пажар у клубе «Палігон» у Кастрамской вобласці са шматлікімі чалавечымі ахвярамі, заключыў кантракт з Міністэрствам абароны Расіі і зноў пайшоў на вайну, паведамляе Astra.
27.08.2024 / 22:26
Станіслаў Іонкін
У сакавіку гэтага года Заходні акруговы вайсковы суд прызначыў мужчыну 20 гадоў калоніі строгага рэжыму.
У лістападзе 2022 Іонкін справакаваў канфлікт з адным з наведвальнікаў клуба і, жадаючы напалохаць яго, стрэліў з ракетніцы ў паветра.
У клубе пасля таго загарэлася столь. Пажар тушылі пяць гадзін, у агні загінулі 13 чалавек, пяць пацярпелі. Пасля стрэлу ў клубе Іонкін працягнуў страляць на вуліцы.
Перад тым Станіслаў Іонкін удзельнічаў у вайне ва Украіне. Там ён быў паранены, лячыўся ў шпіталі ў Астраханскай вобласці, а пасля вярнуўся на радзіму ў Кастрамскую вобласць.
Доўгі час Іонкін знаходзіўся на бальнічным і ў пачатку лістапада 2022 года адправіўся зноў у вайсковую часць для праходжання медкамісіі. Але выпадак у клубе «Палігон» зрабіў яго вяртанне ў шыхты расійскага акупацыйнага войска больш пакручастым.
Былы баец ПВК «Вагнер» атрымаў 23 гады за забойства — і праз 8 дзён зноў пайшоў на вайну
Колькасць незадаволеных жыццём расіян скарацілася да гістарычнага мінімуму — «Левада-цэнтр»
Падраздзяленне расійскага спецназа шукае крымскага татарына для ахвярапрынашэння