Раніцай з Беларусі можна будзе пабачыць парад планет

Раніцай жыхары Беларусі, як і іншыя еўрапейцы, могуць пабачыць парад планет: па адзін бок ад Сонца выстраяцца Меркурый, Марс, Юпітэр, Уран, Няптун і Сатурн. Не будзе ў гэтай кампаніі толькі Венеры, піша «Анлайнер», які папрасіў пракаментаваць гэтую з'яву дырэктара Мінскага планетарыя Аляксандра Мікуліча.

27.08.2024 / 22:53

Так падзея будзе выглядаць па версіі Маскоўскага планетарыя

«Планеты будуць раскіданыя па небе: частка на ўсходняй, паўднёва-ўсходняй, некаторыя — бліжэй да захаду, так што іх яшчэ трэба здолець знайсці. Яркія планеты можна ўбачыць у бінокль ці нават няўзброеным вокам, а вось Уран і Няптун — толькі з дапамогай тэлескопа, — тлумачыць суразмоўца. — Пасля паўночы ўзыходзяць Сатурн, Юпітэр і Марс. Бліжэй да чацвёртай гадзіны раніцы з'явіцца Меркурый».

У такой справе важны не толькі час, але і месца. У небе над Мінскам, хутчэй за ўсё, атрымаецца разгледзець некаторыя планеты. Але каб разгледзець Меркурый, давядзецца пашукаць месца з адкрытым гарызонтам. Планета будзе нізка і можа згубіцца, напрыклад, за кронамі дрэў.

«Сачыце за навінамі ў тэлеграм-канале Мінскага планетарыя: калі будзе тэхнічная магчымасць і дазволіць надвор'е, то мы запросім паглядзець на планеты ў наш тэлескоп», — гаворыць Аляксандр Мікуліч.

Шэсць планет хутка стануць у адзін шэраг. Калі назіраць падзею?

Мінскі планетарый шукае метэарыт, які нядаўна ўпаў на Беларусь

Астраномы патэнцыйна знайшлі сляды сямі высокаразвітых цывілізацый

Nashaniva.com