Хлопца з Мінска абакралі, пакуль ён здымаў на вуліцы ролік для тыктока
У мінскую міліцыю звярнуўся 24-гадовы хлопец са скаргай, што хтосьці скраў у яго заплечнік, пакуль ён здымаў з сябрамі відэа для сваёй старонкі ў сацыяльнай сетцы.
28.08.2024 / 15:51
Злодзея хутка знайшлі: ім аказаўся 43-гадовы беспрацоўны мінчук, які ўжо прыцягваўся да крымінальнай адказнасці за маёмасныя злачынствы.
Мужчына забраў сабе больш за 700 рублёў, а астатняе змесціва і сам заплечнік выкінуў у смеццевы бак. Са слоў затрыманага, грошы збіраўся выдаткаваць на асабістыя патрэбы, але не паспеў, бо якраз быў затрыманы.
У дачыненні да фігуранта распачалі крымінальную справу за крадзеж.
У Бабруйску злавілі злодзеяў-дамушнікаў з Расіі. Яны выпадкова зайшлі не ў тыя дзверы
Мінчук скраў ровар — аказалася, ён належыць яго брату
Міліцыя ініцыюе забарону на продаж сувенірных грошай