Ксёндз Уладзіслаў Завальнюк пасля звальнення з Чырвонага касцёла завёў канал у ютубе

У ютубе з'явіўся канал «Голас душы», на якім выкладаюць як працяглыя відэа, так і шортсы з прамовамі ксяндза Уладзіслава Завальнюка, які нядаўна быў адхілены ад пасады пробашча мінскага Чырвонага касцёла. Пра гэта піша выданне Katolik.life.

28.08.2024 / 23:21

Пасля таго як вядомы святар Уладзіслаў Завальнюк быў звольнены з пасады пробашча Чырвонага касцёла, яго прызначылі адказным за беатыфікацыйны працэс фундатара Чырвонага касцёла Эдварда Вайніловіча. Гэтаму ў асноўным і прысвечаны новы ютуб-канал.

У сваіх відэа ксёндз Уладзіслаў Завальнюк падрабязна расказвае пра Эдварда Вайніловіча і праз яго фігуру разважае на агульныя актуальныя тэмы: якімі прынцыпамі гуманізму кіравацца ў сваім жыцці, на што абапірацца сучаснаму чалавеку ў гэтым свеце, хто такія хросныя бацькі, як іх абраць, якія абавязкі яны маюць перад дзіцём і перад Богам.

Новую дзейнасць ксёндз Уладзіслаў Завальнюк пачаў не толькі ў віртуальнай прасторы. Нядаўна ён цэлебраваў святую Імшу ў інтэнцыі роду Вайніловічаў у парафіі святога Лукі Евангеліста і святога Марціна ў Курасоўшчыне, дзе разам з парафіянамі маліўся аб беатыфікацыі Эдварда Вайніловіча.

«Няпраўда абурае». Вернікі расказалі, што не так са звальненнем пробашча Чырвонага касцёла

На развітанні з ксяндзом Завальнюком адключылі трансляцыю. Што там было?

Ксёндз Уладзіслаў Завальнюк больш не пробашч Чырвонага касцёла

Нунцый Ёзіч у Палацы Незалежнасці рассыпаўся ў кампліментах беларусам

Nashaniva.com