Ва УСУ пацвердзілі страту самалёта F-16, падчас аварыі загінуў пілот

Украінскі пілот Аляксей Месь з пазыўным Мунфіш загінуў, пілатуючы самалёт F-16, паведаміла прэс-служба Паветраных сілаў Украіны.

29.08.2024 / 20:07

Аляксей Месь

Ва ўкраінскім Генштабе афіцыйна пацвердзілі, што адбылася аварыя з удзелам знішчальніка F16, які пілатаваў падпалкоўнік Аляксей Месь. Паводле паведамлення, пілот загінуў 26 жніўня падчас адбіцця расійскага паветранага ўдару. Падчас атакі ён знішчыў 3 крылатыя ракеты і 1 ударны беспілотнік, а пры заходзе на чарговую цэль сувязь з ім была страчаная. 

Украінскай службе «Голаса Амерыкі» на ўмовах ананімнасці прадстаўнікі ўкраінскіх Паветраных сілаў паведамілі, што разглядаюцца розныя версіі прычын катастрофы, у прыватнасці «дружалюбны агонь» сваёй СПА, тэхнічная няспраўнасць і памылка пілота. Збіццё самалёта расійскімі войскамі нібыта выключаецца.

Аляксей Месь быў адным з першых украінскіх пілотаў, якія прайшлі навучанне на заходніх знішчальніках. Ён быў родам з Луцка. Паведамленне пра ягоную смерць мясцовыя ўлады давалі ўжо раней, але без згадкі, што ён пілатаваў менавіта F-16.

Сённня Аляксея Меся пахавалі на радзіме, яму пасмяротна прысвоілі званне палкоўніка.

Падчас развітання з Аляксеем Месем

Знішчальнік F-16 амерыканскай вытворчасці разбіўся ва Украіне — WSJ

Самалёты F-16 ужо выкарыстоўваюцца Украінай для збівання расійскіх ракет

Украінскія пілоты F-16 атрымалі нашлемныя прыцэлы, якія дазваляюць страляць позіркам. Як гэта працуе?

Ці шмат зменіцца ад таго, што ва Украіну прыбылі знішчальнікі F-16?

Nashaniva.com