Вайна2121

Украінскія пілоты F-16 атрымалі нашлемныя прыцэлы, якія дазваляюць страляць позіркам. Як гэта працуе?

Чым яны адметныя і як працуюць?

Нашлемны прыцэл JHMCS Нашлемный прицел HMCS
Пілот у шлеме, абсталяваным сістэмай JHMCS. Скрын відэа: elbitsystems / YouTube

Нашлемныя прыцэлы JHMCS (Joint Helmet Mounted Cueing System) з'яўляюцца амерыканскай распрацоўкай, якая знаходзіцца ў эксплуатацыі з 2003 года. Яе стварэнне было абумоўлена прыняццем на ўзбраенне ў 2002 годзе мадыфікаваных ракет малой дальнасці класа «паветра-паветра» AIM-9X.

Гэтая шматфункцыянальная сістэма не толькі значна павышае інфармаванасць пілота аб наземных і паветраных цэлях, але і забяспечвае кіраванне сістэмамі навядзення і датчыкамі самалёта на адлегласці. Яна замяняе індыкатар на лабавым шкле і дазваляе пілоту страляць туды, куды накіраваны яго погляд.

Сістэма мае магнітны нашлемны трэкер, які вызначае, куды накіраваная галава пілота. Інфармацыя аб цэлі двума светадыёдамі адлюстроўваецца на візары — ахоўнай панэлі-дысплеі, якая з'яўляецца часткай шлему.

Нашлемны прыцэл JHMCS Нашлемный прицел HMCS
Фота: insiderUKR / Telegram

Пілоту дастаткова павярнуць галаву і злавіць цэль у сетку прыцэлу на дысплеі без выкарыстання органаў ручнога кіравання і без змены напрамку палёту. Гэта дазваляе атрымаць перавагу ў баі, здзейсніўшы стрэл першым.

Інтэграваная ў шлем камера запісвае даныя аб палёце і навядзенні, што карысна для аналізу пасля палёту.

Сістэма можа выводзіць інфармацыю як у дзённым, так і начным рэжымах. Лёгкі шлем вызначаецца палепшанай вагавай балансіроўкай, што дазваляе зменшыць стомленасць пілотаў, асабліва ў час працяглых палётаў.

Паведамляецца, што нашлемныя прыцэлы JHMCS атрымалі ўкраінскія пілоты F-16. Расія падобных сістэм не мае.

Каментары21

  • Жвір
    05.08.2024
    Вы не паверыце, але падобная амуніцыя існавала яшчэ ў савецкі час, гэта даўно ўжо не фантастыка, а звычайная рэч, кшталту, як лыжка ў талерцы супу, якой нікога не здзівіш.
  • Небайден
    05.08.2024
    А в это время в пустыне Невада стоят списанными тысячи этих самолётов. А многие вполни пригодны воевать. Но старик Байден тупо предол и продал Украину.
  • Filipp
    05.08.2024
    Цяпер выраз "страляць глазкамі" будзе мець больш тлумачэнняў.

Цяпер чытаюць

Вучыч сумленна прызнаў паразу на выбарах у Сербіі10

Вучыч сумленна прызнаў паразу на выбарах у Сербіі

Усе навіны →
Усе навіны

«Белавія» адправіла першы прамы рэйс з Мінска ў Бангкок2

44‑гадовы мінчук на вуліцы Тэслы агаліўся перад дзяўчынай і пачаў мастурбаваць9

У апошнім баі прыкрыў сабою іншых. Кім быў загінулы ва Украіне беларускі добраахвотнік Віталь «Вітушка» Трыгубаў5

«Я вельмі сумую па якасці». Блогерка з Беларусі расказала, што ёй не спадабалася пасля пераезду ў Екацярынбург15

У Францыі пасля мірных акцый зноў успыхнулі беспарадкі. Затрымалі амаль тысячу чалавек8

Новыя меркаванні Юваля Харары пра «ракету ШІ, з якой мы не злезем»10

Белгарад масавана атакавалі беспілотнікі3

Махляры навучыліся здаваць праз Booking неіснуючае жыллё — вось як працуюць схемы4

Пасля кавіду людзі гадамі могуць не адчуваць смак ежы. Навукоўцы знайшлі магчымую прычыну1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Вучыч сумленна прызнаў паразу на выбарах у Сербіі10

Вучыч сумленна прызнаў паразу на выбарах у Сербіі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць