Побач з пунктам пропуску «Брэст» пашыраць зону чакання
Пра намер пашырыць зону чакання перад памежным пунктам «Брэст» на беларуска-польскай мяжы паведаміла прэс-служба Дзяржаўнага мытнага камітэта.
30.08.2024 / 18:14
Фота: t.me/customs_bel
«Ужо ў верасні пачнуцца работы па пашырэнні больш чым у чатыры разы зоны чакання паблізу пункта пропуску. Цяперашняя пляцоўка разлічаная на 135 машына-месцаў, пасля рэканструкцыі яе магчымасці дазволяць размясціць 500 аўто. Беларускі бок пастаянна прымае магчымыя меры, каб такое чаканне забяспечыць камфортнымі ўмовамі», — гаворыцца ў паведамленні.
Дзяржаўны мытны камітэт адзначыў, што закрыццё ўсіх пунктаў пропуску для пасажырскага руху на беларуска-польскай мяжы, акрамя «Брэста», чакана сур'ёзна адбіваецца на колькасці ў чэргах легкавых аўто, якія ідуць на выезд з Беларусі.
Фота: t.me/customs_bel
Паведамляецца, што нядаўна тэрыторыя пункта пропуску «Брэст» была абноўленая — з'явіўся фуд-трак, а на зялёнай зоне абсталяваныя месцы для адпачынку грамадзян, забяспечаныя асвятленнем і зручнымі спускамі.
Фота: t.me/customs_bel
Новы лайфхак ад беларусаў, як не стаяць суткамі ў чарзе на мяжы з Еўрасаюзам