«Каб аднойчы заўважыць сябе на шляху». Новы верш Стася Карпава
Стась Карпаў, які цяпер вымушана жыве ў Грузіі, напісаў да свайго 41-годдзя настальгічны верш.
02.09.2024 / 16:57
Можа быць зараз сябра стары ў маё зазірае вакно.
Усміхнецца, пакліча па імені, не задаволіцца
І раздзеліць антонаўку ў садзе нібыта на хлеб і віно.
І запаліць у доме святло і асветліць ваколіцы.
Можа быць сёння бусел маю пакідае страху.
Я бы марыў пабачыць, але зараз неяк спакойней — не марачы.
Можа толькі аб тым, каб аднойчы заўважыць сябе на шляху,
Самым важным. Адзіным.
Ад Чорнага мора да Нарачы.
«Раз ты гаворыш па-беларуску, значыць, ты большы беларус за мяне?»
«Глядзі, другарадны герой трэцясортнай Элады». Новы верш Стася Карпава
«Самая вялікая сіла ў свеце — гэта сіла ніх…» — Стась Карпаў пра рускую духоўнасць