Меркаванні2222

«У тых, хто зʼехаў, нярэдка абʼём смеласці павялічваецца за кошт абʼёма памяці». Карпаў — пра Саннікава

Стась Карпаў у фэйсбуку адрэагаваў на апошняе інтэрв'ю палітыка, кандыдата ў прэзідэнты 2010 года Андрэя Саннікава. Перадрукоўваем гэты пост. 

Як я і казаў, у тых, хто зʼехаў, нярэдка абʼём смеласці павялічваецца за кошт абʼёму памяці.

Каб не выглядаць найперш у сваіх уласных вачах пі*дуном з балкона — трэба пастаянна сабе нагадваць, што бескампраміснасць і агрэсіўнасць каштоўныя не толькі здольнасцю генераваць словы, але і гатоўнасцю за іх адказваць.

Скажам, у Беларусі мяне пару разоў цягалі па абвінавачанні ў абразе прэзідэнта ў мянтоўку.

Зараз мяне наўрад ці ёсць за што куды-небудзь цягаць. І не таму, што я забыў усе матныя словы, ці ўнутры мяне прарасло нейкае светлае пачуццё да ппрб.

Проста быць смелым з-за бугра неяк сорамна. Дакладней, сорамна рэзка стаць смялейшым.

І таму я вось не разумею, чаму не сорамна Саннікаву.

У Беларусі ён быў сціплым майстрам іншасказанняў і паўнамёкаў, спецыялістам па «лысой резіне». А адʼехаўшы на некалькі кіламетраў — стаў і адзіным дэмакратычным лідарам, і катлетазнаўцам, і куратараводам, і выкрывальнікам гэбні.

Не ведаю.

Асабіста мне падабалася сварыцца ў Беларусі. Напэўна, таму, што я тады ўсіх любіў і свары мне падаваліся бяскрыўднымі. Проста нейкім драйверам у супольнасці блізкіх у цэлым людзей.

На выездзе мне больш падабаецца амаль усіх любіць. Ці прынамсі паважаць.

Чаму Саннікаву падабаецца любіць толькі сябе — мне незразумела. Магчыма, ён таксама зʼядае дахера антыдэпрэсантаў і крыху не ў кандыцыі.

А магчыма — як у Сэленджэра.

«Тут ён пачаў ківаць галавой. У жыцці не бачыў, каб чалавек столькі часу запар мог ківаць галавой. Не зразумееш, ці таму ён ківае галавой, што задумаўся, ці проста таму, што ён ужо зусім стары і ні храна не разумее».

Каментары22

  • leha
    07.02.2024
    я б замяніў "памяць" проста на "мазгі", але і так можна пагадзіцца
  • Хмм
    07.02.2024
    С Кремля, тое ж самае рабіў і Мілінкевіч. Дарэчы, Мілінкевіч зараз працуе з офісам Ціханоўскай.
  • Anatol Starkou
    07.02.2024
    ПАЎКА КАРЧМАГІН
    .
    З глыбіні дынаміка, нібы з вяршыні крыжа.
    Па камандзе ўдых. Пасля выдыхаем самі.
    Няня рэзаніруе. Губы яе дрыжаць
    Вочы прыкрыты стальнымі валасамі.
    .
    - Паслухай, няня! Ўжо даўно ўсё дастала!!!
    Йдзем усе сёння ў карчму
    Ды купім сала -
    Яечню падсмажым, каб бачыць жаўток.
    .
    Голас яе ледзь нешта шэпча.
    .
    - Сынок...
    .
    Невыразна.
    Без пачатку і краю.
    .
    - Спі. Ціхі час.
    .
    Стамлёны і сонны,
    Ў скурнай куртцы чорнай
    З маўзерам у руцэ, і ў галіфэ
    Засынаю.
    Ізноў пра жаўток забываю...
    Ў сне...
    Не...
    Кахаю...
    Яе...
    .
    - Подруга дней моих суровых,
    Голубка дряхлая моя!
    Одна в глуши лесов сосновых
    Давно, давно ты ждёшь меня.
    .
    P.S. 05.11.2014 / 12:25 Наша Ніва надрукавала верш Стася Карпава "Пах тугі" і ў каментарах да яго маю пародыю ПАЎКА КАРЧМАГІН. Як бачыце Стась зусім не змяніўся за дзесяць гадоў.

Цяпер чытаюць

«Спыталі, я жывая ці не». Беларускі б’юць трывогу: ім тэлефануюць з міліцыі і распытваюць пра труп

«Спыталі, я жывая ці не». Беларускі б’юць трывогу: ім тэлефануюць з міліцыі і распытваюць пра труп

Усе навіны →
Усе навіны

Беларус распрацаваў план метро для Гомеля. 17 станцый і дзве лініі4

У Гродне пачалі лячыць варыкоз без разрэзаў і швоў

Беларускі правайдар выдаліў свой канал пасля публікацыі «Флагштока»4

У мінскай краме заўважылі розныя цэны на адны і тыя ж тавары1

Вайсковец адчытаў кіраўніка Пентагона Піта Хегсета за смех каля Магілы Невядомага салдата. Хегсет узнагародзіў яго ВІДЭА10

«Позву ў суд атрымала ў раддоме». Наста Дашкевіч пра роды падчас следства, суд з месячным дзіцем і каханне на адлегласці5

У Докшыцкім РАУСе загінуў чалавек6

Беларускі музей просіць дапамогі ў аднаўленні старадаўняга храма6

У рамках «новай архітэктуры бяспекі» Масква прапануе вывесці ядзерную зброю і «Арэшнік» з Беларусі — інфармацыя пра перамовы ў Абу-Дабі59

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Спыталі, я жывая ці не». Беларускі б’юць трывогу: ім тэлефануюць з міліцыі і распытваюць пра труп

«Спыталі, я жывая ці не». Беларускі б’юць трывогу: ім тэлефануюць з міліцыі і распытваюць пра труп

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць