У снежні Беларусь і Расія збіраюцца падпісаць дамову аб гарантыях бяспекі
2 верасня міністр замежных спраў Беларусі Максім Рыжанкоў у сваёй лекцыі падчас урачыстага мерапрыемства ў Палацы Рэспублікі, прысвечанага пачатку навучальнага года ў Акадэміі кіравання, паведаміў пра намер праз некалькі месяцаў падпісаць з Расіяй новую важную міждзяржаўную дамову.
02.09.2024 / 18:21
Рыжанкоў звярнуў увагу на дасягнуты ў апошнія гады рэкордны ўзровень і выніковасць кантактаў з Расійскай Федэрацыяй. Паводле яго, «актуалізуецца і выконваецца праграма ўзгодненых дзеянняў у галіне знешняй палітыкі», а таксама «ўражлівыя лічбы дасягнутыя ў тавараабароце і экспарце».
Урэшце міністр анансаваў:
«Да 25-годдзя падпісання Дамовы аб Саюзнай дзяржаве, якую будзем святкаваць у снежні гэтага года, мы плануем падпісаць з Расіяй міждзяржаўную дамову аб гарантыях бяспекі дзвюх краін, дзе будзе закладзены прынцып выкарыстання ядзернага ўзбраення і звычайнага ўзбраення, а таксама іншых метадаў абароны абедзвюх краін, якія ўваходзяць у склад Саюзнай дзяржавы».
Латушка прапанаваў еўрапейцам запрасіць Рыжанкова пры адной умове
«Еўропа адпачывае». Рыжанкоў пра ўражанні ад візіту ў КНДР
Не дамовіліся? Такой закрытай сустрэчы паміж Пуціным і Лукашэнкам яшчэ не было