Грамадства88

Латушка прапанаваў еўрапейцам запрасіць Рыжанкова пры адной умове

Палітык назваў умову, якую варта паставіць перад міністрам у абмен на магчымасць ездзіць у Еўропу.

Максім Рыжанкоў Павел Латушка Maxim Ryzhenkov Pavel Latushko
Максім Рыжанкоў і Павел Латушка. Фота: «Наша Ніва»

У эфіры радыё «Рацыя» кіраўнік Народнага антыкрызіснага ўпраўлення Павел Латушка агучыў сваю прапанову міністру замежных спраў Беларусі Максіму Рыжанкову.

Ён нагадаў, што Рыжанкоў знаходзіцца пад санкцыямі Еўрапейскага саюза.

Латушка лічыць, што ёсць сігналы аб тым, што Рыжанкоў будзе імкнуцца прыехаць на саміт АБСЕ на Мальту. «Заходнікі (мы ведаем, на жаль, нашых партнёраў) у гэтым кантэксце могуць не праявіць цвёрдасць і сказаць: «Ну так, дыпламаты ж павінны размаўляць» (нават падчас вайны дыпламаты размаўляюць). Яны могуць зняць санкцыі з Рыжанкова».

«Я стаўлю пытанне, калі яны ўсё-такі ідуць на гэта. Для таго, каб Рыжанкоў атрымаў магчымасць ездзіць у Еўропу, ён павінен вызваліць сотні беларускіх палітзняволеных. Сотні», — заявіў Латушка.

«Лічбамі я гуляць не буду. Але сотні ён павінен вызваліць, калі ён хоча прыехаць на саміт АБСЕ, калі ён хоча прыехаць калісьці ў Еўропу.

Гэта ўмова. А гэта ўжо наша задача давесці нашым заходнім партнёрам. І сумленне нашых партнёраў, ці яны пачуюць нашу прапанову. Бо я як палітык магу агучыць, абавязкова скажу гэта міністрам замежных спраў. (…) Але іх ужо таксама будзе адказнасць паставіць гэта пытанне рубам перад Рыжанковым: хочаш прыехаць — вызваляй», — выказаў сваю пазіцыю Павел Латушка.

Каментары8

  • Брахня
    28.08.2024
    Ён хто такі, каб ставіць нейкія ўмовы? Ці ён уводзіў гэтыя санкцыі, каб штосці пра іх казаць? Хай у эфіры нейкаага радыё Рацыя распавядзе лепш, як ён танчыў перад дыктатарам усе гэтыя гады і набіваў кішэні крывавымі зайчыкамі.
  • FF
    28.08.2024
    Палыч, навошта дыпламаты? Праз былую жонку перадай
  • Былая жонка
    28.08.2024
    Дзіцячы садок

Цяпер чытаюць

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі62

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі

Усе навіны →
Усе навіны

Прэс-сакратар Азарава, чыю машыну падарвалі ў Маскве, быў афіцэрам СЗР Расіі3

У сям'і Уладзіміра Пуціна з'явілася Меланія2

У Маскве, імаверна, узарвалі аўтамабіль прэс-сакратара былога прэм'ера Украіны Азарава2

У Оршы запусцілі новую вытворчасць: з лёну будуць рабіць тонкую пражу для адзення

Пад Мінскам прадаецца лецішча-замак1

Расійская армія страціць 650 тысяч чалавек забітымі да канца года — FT9

42% правільных адказаў. Навукоўцы праверылі, што перадавыя ШІ ведаюць пра Беларусь і што ім недаступна9

Наладжваецца бізнэс па афармленні расіянамі беларускіх ВНЖ на фіктыўных падставах. Усё дзеля куплі аўто на беларускіх нумарах11

Развітанне з Янам Памедорам Рэуцкім пройдзе ў Варшаве

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі62

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць