Беларуска Дзіяна Маісеенка, затрыманая ў Арменіі за ўдзел у пратэстах-2020, ужо на волі
Офіс Святланы Ціханоўскай даў каментар у справе затрыманай сёння на грузінска-армянскай мяжы беларускі Дзіяны Маісеенкі. З яго вынікае, што дзяўчыну ўдалося аператыўна вызваліць.
02.09.2024 / 18:39
Дзіяна Маісеенка
«Мы працягваем працаваць з армянскім МЗС па справе Дзіяны Маісеенкі і іншых беларусаў, якіх вышуквае рэжым Лукашэнкі па палітычных прычынах.
Офіс Святланы Ціханоўскай атрымаў запэўніванні, што Ерэван не будзе выдаваць рэжыму Лукашэнкі пераследаваных па палітычных прычынах грамадзян Беларусі», — сцвярджаецца ў заяве Офіса.
Таксама Юрыдычная каманда Офіса накіравала дакумент да ўладаў Арменіі аб неправамерных дзеяннях рэжыму Лукашэнкі ў палітычных справах, такіх як справа Дзіяны, якія заводзяцца супраць грамадзян Беларусі з мэтай палітычнага пераследу.
Пры гэтым падкрэсліваецца, што дзякуючы сумесным намаганням Дзіяна Маісеенка ўжо выйшла на волю.
Адвакат Алесь Міхалевіч пасля напісаў у фэйсбуку, што па рашэнні Пракуратуры Арменіі дзяўчыну вырашана не браць пад варту, але на час разгляду экстрадыцыйнай справы ёй абмежавалі выезд з краіны.
«Мы не ведалі, што Дзіяна ў вышуку». Сябар беларускі, затрыманай у Арменіі, расказаў, як гэта было
У Арменіі затрымалі беларуску за ўдзел у пратэстах-2020
Пашынян заявіў пра замарозку Арменіяй удзелу ў АДКБ