Улады ўсё ж вырашылі даць Марыне Васілеўскай дыплом дзяржаўнага ўніверсітэта

Здагадайцеся з першай спробы, дзе будзе вучыцца Марына Васілеўская.

03.09.2024 / 15:10

Максім Рыжанкоў, Марына Васілеўская, Ігар Бузоўскі. Фота: МЗС

У сваім нядаўна створаным інстаграме першая беларуская касмічная турыстка пахвалілася тым, што сёлета таксама стала студэнткай. Выбар навучальнай установы наўрад ці здзівіць: 33-гадовая Марына Васілеўская будзе вучыцца ў Акадэміі кіравання, у магістратуры.

— Скараю новыя гарызонты. Веды — сіла. Для мяне высокі гонар працягваць сваю адукацыю ў адзінай установе нашай краіны, якая носіць імя Прэзідэнта. «Прэзідэнцкая» — значыць найлепшая, — напісала Васілеўская.

На фота яна пазіруе з сімвалічным пасведчаннем магістранта, якое ёй урачыста ўручалі міністр замежных спраў Максім Рыжанкоў і рэктар Акадэміі кіравання Ігар Бузоўскі.

Нагадаем: беларуская прапаганда ад самага пачатку біяграфію Марыны Васілеўскай спрабавала напісаць амаль што з нуля, пакінуўшы ў яе гісторыі шмат белых плям. Нават пра вышэйшую адукацыю дзяўчыны (былі пытанні, ці ёсць у яе хоць які-небудзь дыплом) саромеліся казаць. У журналістаў «Люстэрка» атрымалася высветліць, што Марына Васілеўская завочна вучылася ў Мінскім інавацыйным універсітэце па спецыяльнасці «менеджар-эканаміст». У 2024 годзе гэтая прыватная навучальная ўстанова канчаткова спыніла адукацыйную дзейнасць.

Васілеўская зорка: прапаганда нарэшце стварыла афіцыйны акаўнт у інстаграме для касмічнай турысткі

Марына Васілеўская расказала, пра што ў яе найчасцей пытаецца працоўны люд. Пытанне вас шакуе

Ботаў адправілі адбельваць Васілеўскую, стала вядомая метадычка

Пытанне, ці з'яўляецца Марына Васілеўская прафесійнай касманаўткай, праясніў «Раскосмас»

Nashaniva.com