У сталіцы Манголіі праходзяць пратэсты з-за візіту Пуціна
Акцыя пратэсту прайшла 2 верасня ля будынка ўрада Манголіі, яна не была ўзгодненая з уладамі краіны.
03.09.2024 / 15:32
Фота Ігара Дзёміна
У сталіцы Манголіі праходзяць пратэсты з-за візіту Пуціна. Кадрамі з Улан-Батара падзяліўся з выданнем New Voice украінскі прадпрымальнік Ігар Дзёмін, ён жыве ў азіяцкай краіне ўжо 35 гадоў, піша «Новая газета Еўропа».
Акцыя пратэсту прайшла 2 верасня ля будынка ўрада Манголіі, яна не была ўзгодненая з уладамі краіны. Са слоў Дзёміна, пратэстоўцы выйшлі ў цэнтр Улан-Батара з украінскімі сцягамі і плакатамі супраць Пуціна.
Таксама ён скандавалі «Валі адсюль!», «Забойца!», «Слава Украіне!».
Праваабаронцы заклікалі Манголію арыштаваць Пуціна
Пуціна ў Манголіі сустрэлі чырвонай дарожкай