Свет11

Пуціна ў Манголіі сустрэлі чырвонай дарожкай

Прэзідэнт Расіі прыбыў у Манголію з афіцыйным візітам.

Фота: Пул №3

Гэта яго першая з 2023 года паездка ў якую-небудзь краіну, якая падпісала Рымскі статут і прызнае юрысдыкцыю Міжнароднага крымінальнага суда, які выдаў ордар на арышт Пуціна па падазрэнні ў ваенных злачынствах падчас уварвання ва Украіну.

Самалёт Пуціна прызямліўся ў сталіцы Манголіі Улан-Батары ў панядзелак увечары. Там яго сустрэла ганаровая варта, міма якой ён прайшоў па чырвонай дывановай дарожцы, паведамляе Бі-бі-сі.

Расійскі лідар наведвае Манголію па запрашэнні прэзідэнта краіны Ухнаагійн Хурэлсуха, які зрабіў такую прапанову падчас сустрэчы ў Пекіне восенню 2023 года.

Неўзабаве пасля прыбыцця Пуціна ва Улан-Батар афіцыйны прадстаўнік МЗС Украіны Георгій Ціхі асудзіў рашэнне мангольскіх уладаў не арыштоўваць прэзідэнта Расіі па ордары МУС.

Размешчаны ў Гаазе Суд сцвярджае, што Пуцін нясе адказнасць за незаконную дэпартацыю дзяцей з Украіны ў Расію пасля пачатку поўнамаштабнага ўварвання.

«Невыкананне ўрадам Манголіі абавязковага ордара МУС на арышт Пуціна — гэта цяжкі ўдар па Міжнародным крымінальным судзе і міжнароднай сістэме крымінальнага права, — сказана ў заяве прадстаўніка ўкраінскага замежнапалітычнага ведамства, апублікаванай у яго тэлеграм-канале. — Манголія дазволіла абвінавачанаму злачынцу пазбегнуць правасуддзя, тым самым падзяліўшы адказнасць за яго ваенныя злачынствы. Мы будзем працаваць з партнёрамі, каб гэта мела наступствы для Улан-Батара»»

У панядзелак прэс-сакратар Крамля Дзмітрый Пяскоў зноў заявіў, што ў Маскве не асцерагаюцца арышту Пуціна ў Манголіі па ордары МУС. «З Манголіяй няма такой праблемы», — сказаў ён.

Каментары1

  • Газета правда
    03.09.2024
    Позор Монголии!

Цяпер чытаюць

Праз новы ўказ Лукашэнкі зборы грошай для цяжкахворых сталі на паўзу3

Праз новы ўказ Лукашэнкі зборы грошай для цяжкахворых сталі на паўзу

Усе навіны →
Усе навіны

Амбасада не адказвала, таму сям'я Святланы Курс сама шукала спосаб перавезці яе прах11

Усё менш беларускіх топ-чыноўнікаў родам з Расіі ці вучыліся там. Але многія суперброкеры ўсё яшчэ маюць «расійскі след»12

У Канадзе сумняваюцца, што беларускі калій будзе амерыканцам больш выгадны за іхні11

За права на аднадзённае наведванне Венецыі збіраюцца браць па 30 еўра. Цяперашні збор нікога не спыняе3

Польская «Лялька» стала сусветным хітом Netflix. Што гэта за серыял і чаму вакол яго спрачаюцца7

У Маладзечне мужчына скраў машыну ў чужой дзяўчыны, каб даехаць да сваёй. Але ездзіць не ўмеў1

Мінчука запрасілі зняцца ў кіно. Але цікавы рэжысёрам быў зусім не ён

Незапатрабаванае арэнднае жыллё могуць прадаваць за адну базавую

У Кіеве затрымалі расійскую агентку, якую пераправілі праз Беларусь. Яна планавала палітычнае забойства11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Праз новы ўказ Лукашэнкі зборы грошай для цяжкахворых сталі на паўзу3

Праз новы ўказ Лукашэнкі зборы грошай для цяжкахворых сталі на паўзу

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць