У беларускіх кавярнях з’явіўся бульбяны раф. У складзе ёсць пюрэ ды чыпсы

Жарты пра любоў беларусаў да бульбы рызыкуюць выйсці на новы ўзровень. Папулярная сетка кавярань прэзентавала бульбяны раф. Колькі каштуе і дзе можна пачаставацца?

03.09.2024 / 16:04

Фота: varkacoffee.by

Сетка кавярань VARKA прэзентавала восеньскае меню, якое атрымала назву «Смак Радзімы». Мабыць, самая цікавая прапанова ў ім — бульбяны раф. Яго робяць з эспрэса, вяршкоў і бульбянога пюрэ, а ўпрыгожваюць чыпсамі.

У сезонным меню ёсць яшчэ два арыгінальныя кававыя напоі — рагачоўская кава (згушчанае малако, вяршкі, малако, эспрэса, мускатны арэх, пшаніца з мёдам) і маркоўны бамбл (сок морква-яблык, эспрэса, вяршкі, кунжут). А таксама палявы ўзвар (рамонак, чабор, апельсін, чорныя парэчкі, каркадэ, мята) і кісель з брусніцамі (кісель, карыца, пюрэ брусніц).

Любы з напояў каштуе 8,5 рубля.

Стадыён «Дынама» ладзіць рамантычныя вячэры на футбольным полі пад зорным небам

Вы 100% не ведалі, што ў гэтых месцах Мінска можна смачна і танна паесці

«Мішлен прыходзіць, калі яго не чакаеш». Беларускі шэф-кухар атрымаў міжнароднае прызнанне

Nashaniva.com