«Байпол»: Праз польскія барахолкі прадаюцца рэшткі маёмасці, у якой няма патрэбы

верым ці не?

Аб'яднанне сілавікоў адказала на прэтэнзіі інтэрнаўтаў.

03.09.2024 / 15:54

Аляксандр Азараў

«Байпол» паспрабаваў патлумачыць, чаму маёмасць арганізацыі прадаецца на польскіх анлайн-барахолках.

Былыя сілавікі расказваюць, што частку сваёй непатрэбнай маёмасці раздавалі бясплатна: «Частка была перададзена адной з беларускіх дэмакратычных арганізацый, якая пажадала захаваць сваю ананімнасць. Каманда «Байпол» за перыяд свайго існавання бязвыплатна перадавала вайсковую экіпіроўку ў Гданьскую, Уроцлаўскую, Беластоцкую, Варшаўскую, Віленскую харугву, падраздзяленню «Атам», асобным байцам палка імя Каліноўскага і батальёна «Тэрор». Гэта можа быць пацверджана адпаведнымі дакументамі і сведчаннямі саміх байцоў».

Разам з тым «Байпол» прызнае, што сапраўды прадае тэхніку і ваенную экіпіроўку праз польскія сэрвісы — але, маўляў, толькі тую, у якой няма патрэбы:

«Сярод выстаўленага на продаж, у тым ліку маюцца прадметы ваеннай экіпіроўкі, якія прызначалася і для плана «Перамога» ў першым яго варыянце. У сувязі з тым, што гэты варыянт плана не прайшоў унутраны аўдыт, быў распрацаваны альтэрнатыўны праект, а неабходнасць у частцы маёмасці і экіпіроўкі адпала».

Куды пойдуць заробленыя ад продажу грошы? На дзейнасць «Байпола».

Каманда Аляксандра Азарава не ўпусціла нагоды, каб заявіць, што інфармацыю пра распродаж тэхнікі «распаўсюдзілі агенты ўплыву рэжыму і некаторыя маргінальныя блогеры». «Спроба хайпу, як мы бачым, аказалася гучнай, хоць і нязграбнай. Але, будзем спадзявацца, куратары з Мінска ацэняць хаця б гэтыя старанні», — падсумоўвае «Байпол».

Азараў распрадае абсталяванне «Байпола»?

Беларускія ўлады рыхтавалі раскладку мінаў «Лепесток» з польскага боку мяжы — Байпол

Вайскоўцы: Супрацьпяхотныя міны «Лепесток» немагчыма раскідваць уручную

Nashaniva.com