Дзіяна Маісеенка перадумала прасіць прытулак у Арменіі

Беларуска Дзіяна Маісеенка, якую затрымалі 2 верасня пры перасячэнні мяжы Грузіі з Арменіяй праз палітычны пераслед у Беларусі, вырашыла не прасіць палітычны прытулак у Арменіі. Пра гэта армянскай службе «Радыё Свабода» паведаміў яе адвакат.

03.09.2024 / 19:06

Дзіяна Маісеенка

Паводле абаронцы дзяўчыны, яна будзе змагацца за тое, каб атрымаць дазвол на свабоднае перамяшчэнне, і яны з ёй настроеныя адносна гэтага пазітыўна.

Учора, даючы адразу пасля вызвалення інтэрв'ю «Радыё Свабода», Дзіяна казала, што ўжо падала прашэнне аб наданні палітычнага прытулку ў Арменіі. Але гэтае імпульсіўнае рашэнне грунтавалася, па яе словах, на асцярогах, «што па мяне сілавікі могуць прыехаць з Беларусі і забраць мяне».

Беларуску Дзіяну Маісеенку затрымалі 2 верасня пры перасячэнні мяжы Грузіі з Арменіяй, бо яна знаходзіцца ў вышуку ў Беларусі за ўдзел у пратэстах. Спачатку дзяўчыну змясцілі пад варту на 72 гадзіны, але пасля вызвалілі. На час разгляду экстрадыцыйнай справы ёй абмежавалі выезд з краіны.

Офіс Святланы Ціханоўскай атрымаў запэўніванні ад армянскага боку, што Ерэван не будзе выдаваць рэжыму Лукашэнкі пераследаваных з палітычных прычын грамадзян Беларусі.

«Я нібыта праходжу па справе таты». Дзіяна Маісеенка аказалася дачкой былога палітвязня

Беларуска Дзіяна Маісеенка, затрыманая ў Арменіі за ўдзел у пратэстах-2020, ужо на волі

«Мы не ведалі, што Дзіяна ў вышуку». Сябар беларускі, затрыманай у Арменіі, расказаў, як гэта было

У Арменіі затрымалі беларуску за ўдзел у пратэстах-2020

Nashaniva.com