У Вільні абстралялі вокны беларускай царквы
4.09.2024 / 21:58
Сёння ноччу невядомыя абстралялі з пнеўматычнай зброі вокны памяшкання, у якім ладзіць службы беларускі праваслаўны прыход Канстанцінопальскага патрыярхата ў Вільні, паведамляе «Хрысціянская візія».
Як паведамляецца, у адным з вокнаў пашкоджанае шкло. Паліцыя праводзіць расследаванне.
Хто абстраляў вокны царквы, зараз невядома, але, як адзначае «Хрысціянская візія», інцыдэнт упісваецца ў шэраг нядаўніх правакацый, скіраваных супраць беларускай палітычнай эміграцыі і меркавана звязаных са спецслужбамі рэжыму Лукашэнкі.
Гэты выпадак дзіўным чынам супаў з іншым вельмі падобным: гэтай ноччу ці раніцай выбілі шыбы ў Цэнтры беларускай супольнасці і культуры ў Вільні.
Вернікі збіраюць грошы на новае акно. Дапамагчы ім можна па спасылках.