Кіраўнік Мінабароны Брытаніі: Аперацыя на Куршчыне паставіла Пуціна ў тупік, ён шукае адказ

Джон Хілі назваў непахісную падтрымку Украіны сваім «прыярытэтам нумар адзін», а таксама адзначыў, што наступ украінскіх Сіл абароны на Курскую вобласць паставіў прэзідэнта Расіі ў тупік, і той яшчэ вырашае, што рабіць у адказ, піша «Украінская праўда».

06.09.2024 / 13:05

Фота: Sergey Guneyev, Sputnik, Kremlin Pool Photo via AP, File

Паводле звестак журналістаў, пра гэта Хілі заявіў, выступаючы на борце самалёта Каралеўскіх вайскова-паветраных сіл на шляху ў Германію, дзе ён возьме ўдзел у пасяджэнні кантактнай групы ў пытаннях абароны Украіны.

«Я ганаруся тым, што Вялікабрытанія аб'ядналася ў падтрымку Украіны, і я быў рашуча настроены, і Кір Стармер быў рашуча настроены працягнуць гэта з лейбарысцкім урадам», — сказаў ён.

Таксама ён адзначыў, што наступ на Курскую вобласць Расейскай Федэрацыі «відавочна паставіў Пуціна ў тупік, бо ён пакінуў часткі сваёй мяжы безабароннымі, і ён усё яшчэ вызначае, што рабіць у адказ, у той час як Украіна ўтрымлівае свае пазіцыі ў гэтай вобласцi».

Памочнікі міністра распавялі журналістам, што яго амбіцыі заключаюцца ў тым, каб яго лічылі «містэрам Украіна» брытанскага ўрада — ролю, якую да нядаўняга часу выконваў яго папярэднік-кансерватар Бэн Уолес.

Зяленскі пра захопленую частку Курскай вобласці: Мы перакулілі гульню і выцясняем вайну на тэрыторыю Расіі

Nashaniva.com