У пасёлак пад Магілёвам прыйшоў янотападобны сабака

Раней менавіта ў гэтым дачным пасёлку шалёны бадзяжны сабака ўкусіў жанчыну, а 20 дзяцей кантактавалі са шчанюкамі.

06.09.2024 / 16:23

Скрыншот відэа

У дачны пасёлак «Хімік» Магілёўскага раёна прыйшоў вялікі янотападобны сабака.

Ён з вялікай верагоднасцю можа быць пераносчыкам шаленства. Адразу пасля выяўлення жывёліны на месца выклікалі спецыялістаў занальнага цэнтра гігіены і эпідэміялогіі, паведамляе «Беларусь 4».

Менавіта ў пасёлку «Хімік» раней быў зафіксаваны масавы кантакт людзей з заражанай шаленствам бадзяжнай сучкай і яе шчанюкамі. Сучку карміў увесь пасёлак, але аднойчы яна укусіла жанчыну. Аналізы засведчылі, што сабака заражаны шаленствам.

Звыш 20 дзяцей, якія кантактавалі са шчанюкамі і сабакам, цяпер праходзяць курс антырабічных прышчэпак і знаходзяцца пад наглядам лекараў.

За тыдзень у Беларусі больш за 70 чалавек маглі заразіцца шаленствам

Беларуска падабрала на вуліцы ваверчаня. Як выявілася, дарма

«Парваў-пагрыз усё цела». Кот праваабаронцы Сыса брутальна напаў на яго жонку, тая трапіла ў бальніцу 

Nashaniva.com