Здарэнні2222

«Парваў-пагрыз усё цела». Кот праваабаронцы Сыса брутальна напаў на яго жонку, тая трапіла ў бальніцу 

«Кот Ціль напаў на жонку. Парваў-пагрыз усё цела. І рукі, і ногі. Страціла шмат крыві», — здарэнне, якое адбылося ў доме паэта і праваабаронцы Сяржука Сыса стала шокам як для іх саміх, так і для знаёмых. За шэсць год сумеснага жыцця іх любімы гадаванец не праяўляў такой агрэсіі. Але, па словах ветэрынараў, падобныя паводзіны катоў — не такая ўжо і рэдкасць, і для гэтага можа быць маса прычын.

Кот Ціль. Фота: архіў суразмоўцы

Прыгожы чорны кот Ціль, які цяпер важыць каля пяці кілаграмаў, з’явіўся ў сям’і Галіны і Сержука шэсць гадоў таму — ён быў адным з кацянят ад кошкі, што жыла ў гаспадароў у прыватным сектары.

«Кот еў найлепшае, меў чып, усе прышчэпкі, ездзіў да мяне за мяжу (Сяржук Сыс жыве ў эміграцыі, а жонка з катом застаюцца ў Беларусі. — НН). Пасля паездак, канечне, мог быць напалоханы крыху, бо доўга ў пераносцы, і ўсё ж дарога. А яшчэ калі аўчаркі там правяраюць. Але ўсё было добра, і такой агрэсіі ў яго не было», — расказвае Сяржук.

У дзень здарэння нічога не прадказвала бяды. Па словах суразмоўцы, кот мірна драмаў на фатэлі, гаспадыня нахілілася над ім, але той нечакана на яе накінуўся. 

«Кот на яе ўскочыў і пачаў кусаць, не адпускаў. Жонка з хаты ўцякала, а ён проста вісеў на руках і грыз. Яе суседзі адбілі, пачуўшы крыкі. Адразу выклікалі хуткую, бо крыві яна згубіла багата. Ён пакусаў ёй ногі, сцёгны, левую і правую рукі».

Наступствы нападу

Жанчыну забралі ў шпіталь, там зашылі раны, зрабілі першыя прышчэпкі супраць шаленства. Праз нейкі час пасля выпіскі Галіне давялося вярнуцца ў бальніцу зноў: раны пачалі гнаіцца і моцна балець, паднялася тэмпература. 

«Калі з левай рукі нават знялі бінты і проста апрацоўваюць ранкі, то якраз з правай пачалося ўскладненне — рука распухла, яна не можа ёй нічога браць ці сціснуць».

Сітуацыя для гаспадароў ускладняецца неразуменнем таго, што рабіць з катом. Пакуль ён жыве ў кватэры адзін, па вечарах Ціля прыходзіць карміць сусед, на ўсякі выпадак уваходзячы ў дом з палкай, бо баіцца. Такая ж сітуацыя і з Галінай: пасля таго, што адбылося, яна баіцца заставацца са сваім гадаванцам сам-насам. 

«Нават ветэрынар, якога мы выклікалі, каб ён ката паглядзеў, не рызыкнуў да яго наблізіцца. Падчас яго візіту ката зачынілі на балконе, і доктар праз акно назіраў за ім хвілін пяць. Сказаў, што рэакцыі і паводзіны ў яго нармальныя. Адкрываць балкон адмовіўся, бо баіцца. Пайшоў, даўшы паперку, што кот здаровы», — працягвае Сяржук.

Сяржук са сваім гадаванцам

Сам мужчына абдумваў розныя варыянты развіцця падзей: ад здаць ката ў прытулак на Гурскага да завезці некуды ў прыватны сектар, бліжэй да прыроды. У ідэале, канечне, да знаёмых ці сваякоў.

«Але рашэнне будзе за жонкай, бо яна настолькі да яго прызвычаілася… Яны жывуць разам, ужо чацвёрты год як я з’ехаў, удваіх жылі. Яна з ім пастаянна размаўляла…»

Чаму гэта адбылося — цяпер выказваюцца розныя здагадкі. Сяржук дапускае, што, можа, гэта звязана з тым, што якраз напярэдадні кату зрабілі чарговыя прышчэпкі, ён перажыў стрэс. Нехта лічыць, што прычына ў тым, што кот не кастрыраваны. Гаспадары прынцыпова не хацелі «гвалціць прыроду». 

Ветэрынар: Такія паводзіны ката могуць мець безліч прычын

Адназначнага адказу тут быць не можа — кажа ветэрынар, да якога «Наша Ніва» звярнулася па каментар. Тая ж кастрацыя — важны фактар для ацэнкі карціны, але далёка не вырашальны.

«Такія паводзіны ката могуць мець прыблізна 193 736 289 прычын. Вельмі часта гаспадары сцвярджаюць, што котка напала «знянацку», «без прычыны», а калі разбіраеш сітуацыю, аказваецца, што жывёла гадамі жыла ў хранічным стрэсе, ва ўмовах пазбаўлення патрэб, усімі спосабамі дэманстравала, што дрэнна сябе адчувае ў навакольным асяроддзі і стасунках, і проста праз гады ў яе скончылася трыванне».

Важна таксама ўпэўніцца, ці няма ў ката праблем са здароўем.

«Акрамя таго, што агрэсія можа быць выкліканая болем (хранічным ці вострым), раптоўныя перамены ў паводзінах жывёл вельмі часта сігналізуюць пра развіццё хвароб — у крайніх выпадках нават пра пухліны мозгу. Кату трэба правесці поўную дыягностыку, зрабіць рэнтген, УГД брушной поласці і сэрца, здаць пашыраны аналіз крыві, мачы, а таксама аналіз на гармоны шчытападобнай залозы».

Спецыяліст адзначае, што, згодна з данымі PubMed, толькі ў ЗША за год адбываецца каля каля 400 тысяч нападаў катоў на людзей. З сабакамі лічбы яшчэ большыя. 

Як пазбегнуць падобных сітуацый? Найперш — забяспечваць жывёлам усе ўмовы для іх патрэб. 

«Акрамя таго, варта прыкласці нямала высілкаў і даведацца нешта пра від, з якім вы хочаце жыць пад адным дахам, таму што жывёлы сапраўды рэдка нападаюць без прычыны. Трэба звяртаць увагу на сігналы, якія падае жывёла, і шанаваць іх. Ну, і клапаціцца пра стасункі з імі.

У дадзеным выпадку я б раіла адвесці ката на поўную меддыягностыку. А калі ён здаровы — да вельмі дасведчанага спецыяліста па паводзінах жывёл».

Каментары22

  • Каркуша
    24.08.2024
    Да уж. Праваабаронца. На гурского животное сдает. Ничего не скажешь, гордость нации. Просто не позорился бы. Даже не попытались выяснить что с животным. Тьфу
  • GNLS
    24.08.2024
    Навіна, якую мы заслужылі.
  • Жвір
    24.08.2024
    А яшчэ камары кусаюцца, халера. Увечары проста гамон, якія яны крыважэрныя ! Во, ізноў каля вуха зьвініць, нотай "мі бемоль" трэцяй актавы, зьвяруга, замінае зорамі дзівіцца.

У Беларускай праваслаўнай царкве абнавілі цэннік? Вось якія будуць рэкамендаваныя тарыфы7

У Беларускай праваслаўнай царкве абнавілі цэннік? Вось якія будуць рэкамендаваныя тарыфы

Усе навіны →
Усе навіны

Папярэджанне пра пагаршэнне ўмоваў надвор'я на дарогах краіны1

Чэргі з легкавікоў на польскай мяжы зніклі

Расійская армія ажыццяўляе самае хуткае прасоўванне ва Украіне з 2022 года1

Улады хваляцца, што ў Беларусь па бязвізе прыехаў мільён еўрапейцаў. Няўжо праўда?5

Гендырэктара TikTok выклікалі ў Еўрапарламент пасля выбараў у Румыніі8

Рэстаўрацыі ў Беларусі засталося на тры дні. Галоўнаму прадпрыемству краіны фактычна падпісалі смяротны прысуд6

Як Лукашэнка кульгаў, выходзячы з самалёта ў Пакістане ВІДЭА13

Тэлевядучая Святлана Бароўская расказала пра новага мужа — загадкавага расійскага бізнэсмена14

У Беластоку выклікалі «на паядынак» і збілі да страты прытомнасці 16-гадовага беларуса5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Беларускай праваслаўнай царкве абнавілі цэннік? Вось якія будуць рэкамендаваныя тарыфы7

У Беларускай праваслаўнай царкве абнавілі цэннік? Вось якія будуць рэкамендаваныя тарыфы

Галоўнае
Усе навіны →