Пакістанец не змог пераехаць беларускую мяжу па пашпарце сябра-італьянца

Паводле слоў Дзяржаўнага памежнага камітэта, дзіўная падмена выявілася пры праверцы дакументаў у пасажыраў рэйсавага аўтобуса «Мінск — Вільня» ў памежным пункце «Каменны Лог».

06.09.2024 / 16:17

Скрыншот з відэа

Адзін з пасажыраў паказаў пашпарт грамадзяніна Італіі, але памежнікаў збянтэжыў выгляд «італьянца».

Калі правялі больш пільную праверку, высветлілася, што мужчына — грамадзянін Пакістана. Паколькі па сваіх дакументах ён выехаць у Еўропу не мог, то папрасіў сябра-італьянца, які знаходзіцца ў Беларусі, даць яму свой пашпарт для перасячэння мяжы. Пасля дакумент павінен быў вярнуцца законнаму ўладальніку па пошце.

Аднак планы былі парушаныя: пакістанца змясцілі ў ізалятар часовага ўтрымання Смаргонскай памежнай групы, а ўладальніка пашпарта прыцягнулі да адказнасці за саўдзел у парушэнні мяжы.

Спроба незаконнага перасячэння мяжы караецца штрафам да 100 базавых велічынь і дэпартацыяй. За выкарыстанне падробленага дакумента пагражае крымінальная адказнасць і да 2 гадоў турмы.

Беларусам не трэба будзе здаваць біяметрыю пры ўездзе ў Расію

Ва Украіне затрымалі пяцярых мужчын, якія спрабавалі ўцячы ў Беларусь і ледзь не падарваліся на мінах

Якая абстаноўка на выездзе з Беларусі раніцай у пятніцу?

Nashaniva.com