Праваабаронцы надалі статус «былы палітвязень» яшчэ 19 беларусам

Праваабарончая супольнасць Беларусі 6 верасня прыняла заяву, у якой запатрабавала поўнай рэабілітацыі 19 чалавек, пазбаўленых волі за ажыццяўленне свабоды выказвання меркаванняў і свабоды сходаў.

06.09.2024 / 18:04

Прозвішчы гэтых людзей — Уладзіслаў Фёдараў, Надзея Пташынская, Дзяніс Котаў, Святлана Котава, Валерый Іўчын, Міхаіл Пішчала, Андрэй Сямчук, Таццяна Палонская, Аляксей Палюховіч, Наталля Харытонава-Крыжэвіч, Андрэй Савін, Рамуальда Дэкола, Павел Цімашэнка, Уладзімір Матырка, Таццяна Мініна, Ганна Мароз, Сяргей Мыц, Валерый Нямкевіч, Ігар Несцяровіч.

Па розных прычынах гэтыя людзі не мелі статуса палітзняволеных падчас свайго зняволення, але, негледзячы на гэта, праваабаронцы ў заяве надаюць ім статус «былых палітвязняў».

Палітвязня, затрыманага па вяртанні з Польшчы, будуць судзіць па двух крымінальных артыкулах

За дапамогу палітвязням будуць судзіць 57-гадовую Ірыну Клязовіч

Праваабаронцам ужо вядомыя прозвішчы сямі вызваленых па памілаванні палітвязняў

Nashaniva.com