Жыхарка Салігорска была затрымана 23 студзеня падчас масавага рэйду КДБ на людзей, якія выказвалі салідарнасць з палітвязнямі.
Ірыну абвінавачваюць у «садзейнічанні экстрэмісцкай дзейнасці» (арт. 361-4 Крымінальнага кодэкса), піша «Вясна».

Справу жанчыны пачнуць разглядаць 18 верасня ў Мінскім абласным судзе. Працэс будзе весці суддзя Сяргей Васілеўскі.
Месца ўтрымання: Следчая турма № 8. 222163, г. Жодзіна, вул. Савецкая, 22А, Ірына Мікалаеўна Клязовіч
Цяпер чытаюць
«Чаму мы павінны неяк ушчэмліваць сябе?». Дырэктарка РТБД патлумачыла, чаму паставіла спектакль паводле Пушкіна ў адным з апошніх тэатраў краіны, які працаваў па-беларуску
Каментары