«Знішчае вірусы, умацоўвае імунітэт». У Брэсце прадаецца дом з кедру
6.09.2024 / 19:14
Дом з каралеўскага кедру знаходзіцца ў брэсцкіх Гершонах і прыцягвае ўвагу сваёй незвычайнай архітэктурай, піша BG.Media.
У доме ўсяго адзін паверх, агульная плошча якога каля 100 кв. м. З выгляду будынак нагадвае дыхтоўную сучасную хату з брусоў. Дах пакрыты бітумнай чарапіцай.
Вонкавы выгляд дома
Вонкавы выгляд дома
Да дома падведзеныя газ і электрычнасць, а вада паступае са свідравіны. Уваходныя дзверы выкананыя з масіву дубу, што робіць іх вельмі надзейнымі.
Уваходныя дзверы з масіву дубу і акно ў доме
У доме размешчаныя два пакоі і велізарная гасцёўня з абедзеннай зонай. Ёсць таксама санвузел з акном, а з кухні можна трапіць на тэрасу. У доме пакуль няма мэблі, не цалкам завершанае аздабленне пакояў і няма дзвярэй. Аднак кедравыя брусы ўжо ствараюць сваю непаўторную атмасферу. У дома ёсць патэнцыял стаць сапраўдным утульным гняздзечкам.
Інтэр'ер дома з кедру
Як пішуць у аб'яве, «драўніна каралеўскага кедра насычае паветра фітанцідамі, якія ўмацоўваюць імунітэт, стабілізуюць нервовую сістэму і знішчаюць вірусы і бактэрыі — эксклюзіўнасць ад «А» да «Я».
Інтэр'ер дома з кедру
Таксама было згадана пра салідны і ўражлівы выгляд, максімальную цеплаахову і гукаізаляцыю, мінімум расколін і дэфармацыі. Як гаворыцца, час пакажа.
Вітальня ў доме
Унутраны выгляд дома
Участак плошчай шэсць сотак знаходзіцца на стадыі добраўпарадкавання. Ёсць газон, які патрабуе догляду, абрыкосавае дрэва і падмурак пад якія-небудзь дапаможныя пабудовы.
Прыдамавая тэрыторыя
Прыдамавая тэрыторыя
Несумнеўны плюс у тым, што ў крокавай даступнасці ад кедравага дома знаходзяцца возера і лес. Таксама недалёка размешчаныя крама і прыпынак грамадскага транспарту. За свой эксклюзіўны дом гаспадар просіць $70 000.
Вонкавы выгляд дома
Чытайце таксама:
Для сабачак і коцікаў. Ці засяліліся ў новую рэзідэнцыю Лукашэнкі дабрачынныя фонды?
На Гродзеншчыне дзве старыя воданапорныя вежы прыстасуюць пад хостэл і бар
Такога ў райцэнтрах яшчэ не было. У Смаргоні пустуючы завод ператварылі ў велізарны гандлёвы цэнтр