Іран перадаў Расіі балістычныя ракеты — WSJ

Іран ужо адправіў у Расію свае балістычныя ракеты малой далёкасці. Пра гэта са спасылкай на крыніцы сярод амерыканскіх і еўрапейскіх чыноўнікаў паведаміла The Wall Street Journal.

06.09.2024 / 21:21

Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін з Вярхоўным кіраўніком Ірана аяталой Алі Хаменэі. Здымак ілюстрацыйны. Фота: Pool / Iranian Supreme Leader Press Office/Anadolu Agency/Getty Images 

Выданне адзначае, што перадача Іранам балістычных ракет «дасць Маскве яшчэ адзін магутны вайсковы інструмент для выкарыстання ў вайне супраць Украіны».

Дэталяў адносна колькасці і тыпаў ракет, якія атрымала Расія, WSJ не прыводзіць. Агенцтва Reuters, якое першым паведаміла пра падрыхтоўку перадачы балістычных ракет з Ірана ў Расію, пісала, што гаворка можа ісці пра Fath-360 — сістэму, якая запускае балістычныя ракеты з максімальнай далёкасцю 120 кіламетраў і боегалоўкай вагой 150 кілаграмаў.

У Еўрасаюзе раней паабяцалі адрэагаваць на перадачу Іранам балістычных ракет Расіі.

ЗША ўзгаднілі перадачу Украіне крылатых ракет вялікай далёкасці для F-16 — Reuters

Іран можа ўжо ў найбліжэйшы час пачаць пастаўкі балістычных ракет у Расію

Украіна ўпершыню ўжыла сваю ракету-дрон «Паляніца» па цэлі ў Крыме

Сікорскі: Польшча абавязана збіваць расійскія ракеты над Украінай

Nashaniva.com