Вызваліўся палітвязень Аляксандр Вольскі

Жыхар Оршы Аляксандр Вольскі быў асуджаны на тры гады «хіміі» за абразу міліцыянта ў сацыяльнай сетцы, піша аршанскі партал orsha.eu. Цяпер ён вызваліўся пасля поўнага адбыцця тэрміну. 

06.09.2024 / 21:57

Аляксандр Вольскі

Аляксандр Вольскі быў затрыманы 1 лістапада 2021 года ў межах крымінальнай справы аб распальванні сацыяльнай варожасці (арт. 130 Крымінальнага кодэкса) за пост ва «ВКонтакте».

Паводле матэрыялаў судовай справы, мужчыну прызналі вінаватым за каментар, «напісаны з прычыны інфармацыі пра супрацьпраўныя дзеянні супрацоўнікаў МУС у дачыненні да мірных пратэстоўцаў».

17 лютага 2022 года Вольскага асудзілі да 3 гадоў абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу. Тэрмін пакарання ён адбываў у мінскай ПУАТ №36. У першых чыслах верасня Аляксандр выйшаў на волю.

Выйшаў на волю палітвязень Артур Рыбін

На волю выйшаў палітвязень Аляксей Кірэеў

Палітвязень Яўген Харашкевіч цалкам адбыў тэрмін і выйшаў на волю

Nashaniva.com