Грамадства

Выйшаў на волю палітвязень Артур Рыбін

У пачатку верасня выйшаў на волю, цалкам адбыўшы прызначаны тэрмін зняволення, палітвязень Артур Рыбін з Гомеля. У 2021 годзе яму прысудзілі 3,5 гады калоніі, піша «Гомельская вясна».

Пасля адбытага тэрміну палітычна матываванага зняволення на волю выйшаў гамяльчук

04.09.2024Артур Рыбін. Артур Рыбін.

2 жніўня 2021 года Гомельскім абласным судом Артуру Рыбіну быў вынесены прысуд паводле ч. 1 арт. 130 (распальванне расавай, нацыянальнай, рэлігійнай альбо іншай сацыяльнай варожасці альбо варажнечы) і ч. 1 арт. 339 (хуліганства) Крымінальнага кодэкса.

Згодна з абвінавачваннем, у лістападзе 2020 года Артур Рыбін нібыта зрабіў інсталяцыю з партрэтам Лукашэнкі і надпісам «Гары ў пекле», паставіў яе на адной з гарадскіх пустак, сфатаграфаваў і выклаў фота ў тэлеграм-чат. Гэта было названа хуліганствам.

Таксама Рыбін напісаў у інтэрнэце каментар: «Увесну трэба выходзіць і не сыходзіць з вуліцы. Калі цябе б’юць, можна біць у адказ». Гэта было кваліфікавана як распальванне варажнечы да міліцыянтаў.

Суддзя Галіна Святко прысудзіла Артуру 3,5 года пазбаўлення волі ва ўмовах агульнага рэжыму. Тэрмін зняволення мужчына адбываў ў калоніі №3 у г.п. Віцьба пад Віцебскам. 

Каментары

Цяпер чытаюць

За «экстрэмісцкія» падпіскі пры праверцы на мяжы больш не саджаюць на суткі11

За «экстрэмісцкія» падпіскі пры праверцы на мяжы больш не саджаюць на суткі

Усе навіны →
Усе навіны

Фэйл запаснога кіпера Бельгіі пахаваў каманду. Куртуа можна было не мяняць3

Урадавы бізнэс-джэт даставіў некага з Мінска ў турэцкі Бодрум6

«Я не хаджу ў суд, мяне носяць у кайданках». Ліст Алеся Пушкіна да Валянціна Стэфановіча з-за кратаў 2

Новы альбом Мадонны ўзначаліў брытанскі хіт-парад

Надакучылі восы? Адвадзіць іх дапаможа звычайны папяровы пакет

Іспанія вырвала перамогу ў Бельгіі і выйшла ў паўфінал чэмпіянату свету4

Трамп загадаў разбамбіць Іран у выпадку сваёй гібелі6

Амерыканскія сенатары ўзгаднілі законапраект аб «пякельных санкцыях» супраць Расіі з Белым домам2

Гомель накрыла залева ВІДЭА

больш чытаных навін
больш лайканых навін

За «экстрэмісцкія» падпіскі пры праверцы на мяжы больш не саджаюць на суткі11

За «экстрэмісцкія» падпіскі пры праверцы на мяжы больш не саджаюць на суткі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць