У Львове адкрыўся Беларускі дом, а ў ім музей

У Львове 9 верасня адкрыўся Беларускі дом, а на яго базе музей «Вольная Беларусь з Украінай у сэрцы», паведаміў galinfo.com.ua заснавальнік дабрачыннага фонду «Вольная Беларусь» Аляксей Францкевіч.

09.09.2024 / 17:17

Фота: Гал-Інфо

Беларускі дом і музей будуць працаваць па адрасе вул. Кляпараўская (Клепарівська), 21.

Паводле слоў Францкевіча, мэта праекта —

«расказаць усяму свету пра тое, што беларуская нацыя бок пры боку з украінцамі стаіць на абароне ўсяго цывілізаванага свету ад расійскай імперыі».

Музей прысвечаны беларусам, якія аддалі свае жыцці ва Украіне пачынаючы з падзей на Майдане Незалежнасці ў 2014 годзе падчас Рэвалюцыі Годнасці і пазней у расійска-ўкраінскай вайне.

«Больш за 70 беларускіх герояў» аддалі свае жыцці за Украіну, удакладніў актывіст.

У Беларускім доме, анансаваў ён, плануецца аднавіць дзейнасць нядзельнай беларускай школы, якая працавала ў горадзе да перыяду поўнамаштабнага ўварвання расіян і ў якой будуць вывучаць беларускую мову.

Полк Каліноўскага хутка прызнаюць «тэрарыстычнай арганізацыяй»

Павел Шурмей, які замяняе камандзіра, расказаў, што адбываецца ў палку Каліноўскага

Загінуў грамадзянін Польшчы, які змагаўся на баку каліноўцаў

Кабанчук патлумачыў, чаму каліноўцы не заходзяць з рэйдамі ў Беларусь

Nashaniva.com