Раптоўна памёр 34-гадовы беларускі рэпер Эміа Афішл
34-гадовы Ягор Марозаў удзельнічаў у рэп-праектах Versus Battle і Minsk Independent Battle, а таксама быў чальцом беларускага рэп-гурта Minskuad.
09.09.2024 / 19:27
Беларускі рэпер Эміа Афішл (Ягор Марозаў). Фота: афіцыйная старонка рэп-гурта Minskuad
Беларускі рэп-гурт Minskuad абвясціў аб смерці аднаго са сваіх чальцоў — 34-гадовага Ягора Марозава, больш вядомага фанатам як Эміа Афішл. Адпаведны допіс з'явіўся ўчора на афіцыйнай інстаграм-старонцы гурта.
Прычына смерці рэпера невядомая, аднак у каментарах пад аналагічным допісам Minskuad на старонцы «Укантакце» было напісана, што Марозаў памёр ад прыступу панкрэатыту, але каментар неўзабаве быў выдалены, заўважыў тэлеграм-канал Share.
Ягор Марозаў (Эміа Афішл) стаў вядомым пасля траплення ў першы сезон праекту Fresh Blood расійскай рэп-пляцоўкі Versus Battle, пасля чаго стаў актыўна ўдзельнічаць у асноўных рэп-батлах пляцоўкі. Потым Марозаў удзельнічаў у беларускай рэп-пляцоўцы Minsk Independent Battle, дзе таксама быў і адным з суддзяў.
У апошнія гады рэпер быў чальцом беларускага рэп-гурта Minskuad.
Амерыканскі рэпер страціў прытомнасць і памёр на сцэне проста падчас выступу
Латушка расказаў, як забараняў рэперу Сярогу выступаць, калі быў міністрам культуры
Рэперка Ганна Зяневіч (а.к.а Скалі) — пра закуліссе батлаў, мацюкі і ролю дзяўчат у рэпе