Музыка1818

Рэперка Ганна Зяневіч (а.к.а Скалі) — пра закуліссе батлаў, мацюкі і ролю дзяўчат у рэпе

Не такія папулярныя, як Versus Battle у Расіі, але свае пляцоўкі з батламі існуюць і у нас. Сёння найбольш актыўна батл-сустрэчы ладзяць на прасторах мінскага філіяла рускага праекта «Slovo» і Minsk Independent Battle, карані якога пачынаюцца ў Беларусі.

І калі на сцэне MIB дзяўчат пакуль не было, бо, па словах арганізатараў, ад іх не прыходзіла заявак. То на батлах «Слова» пра сябе заявілі ўжо тры ўдзельніцы.

Мы сустрэліся з адной з найбольш вядомых з іх — Ганнай Зяневіч, якая са студэнткі спецыяльнасці «Лагістыка» на «сцэне» ператвараецца ў Скалі, і распыталі пра ўнутраную атмасферу батлаў, мацюкі, ролю дзяўчат у рэпе і беларускую мову на сцэне.

Гання Зяневіч, а.к.а Скалі. Фота Волі Афіцэравай.

Увагу на Ганну мы звярнулі перш-наперш таму, што ў адным з невялікіх інтэрв’ю яна калісьці прызналася, што піша вершы на беларускай мове. Менавіта з гэтага хобі, можна сказаць, і пачаўся далейшы шлях за кулісы рэп-батлаў.

«Так склалася, што ў маім жыцці было вельмі шмат беларускага: я ўдзельнічала і перамагала ў раённых алімпіядах па мове, напрыклад. Чытала досыць айчыннай літаратуры і непасрэдна вершаў: Яўгенія Янішчыц, Ніл Гілевіч, Мар’ян Дукса, Васіль Зуёнак — гэта адны з самых любімых аўтараў. Думаю, тут сказаўся уплыў настаўнікаў, яны ў мяне былі цудоўныя», — расказвае Скалі.

Разам з усім гэтым багажом у адну надзвычай чароўную восень дзяўчына запісала сама. У родных Ружанах, а пасля і ў Наваградку, дзе Ганна вучылася ў гандлёва-эканамічным каледжы, яе вельмі хутка пачалі ўспрымаць як паэтку. А як толькі ў Мінску ў 2016 годзе абвясцілі пра старт першых батлаў філіяла «Слова», сябры і знаёмыя дзяўчыны адразу ж пачалі падбіваць яе на тое, каб прыняць там удзел.

«Вершы і рэп — гэта, канечне, не адно і тое ж, але я вырашыла паспрабаваць падаць заяўку. Тым больш, даўно слухала рэп, глядзела ўсе рускія батлы. У прынцыпе, амаль кожны больш-менш уплывовы рэпер пачынаў з паэтычнага бэкграўнда — сярод маіх знаёмых дык дакладна так».

Ганна батліць. Фота: vk.com/slovomsq.

Ад Ганны не хавалі, што спачатку яе ўзялі на «Слова» у якасці элемента шоу: усё ж далёка не ўсе ўспрымаюць дзяўчынак у гэтай сферы сур’ёзна. Аднак яна нечакана прайшла ў першы сезон.

Яе сцэнічнай Скалі прыйшлося адстойваць сваю годнасць з характэрнымі для культуры батлаў мацюкамі і жорсткасцю. З іншага боку, як яшчэ рэагаваць, калі табе чытаюць «Нармальная баба не стане сюды лезці, калі цябе не хочуць — запрашаем у батлеры!», ці што «Жаночы футбол, хакей і жанчыны-эмсі — гэта клініка».

Батл Скалі і Robinwolf. АСЦЯРОЖНА, НЕЦЭНЗУРНАЯ ЛЕКСІКА!

Батлы з удзелам Скалі глядзяць і яе сваякі, і настаўніцы, і знаёмыя. Пакуль ні ад каго з дарослых яна не чула заўваг наконт актыўнага выкарыстоўвання мацюкоў у творчасці. Моладзь жа, асабліва землякі, у захапленні ад таго, што яна можа праявіць сябе на такой пляцоўцы. 

«Да батлаў я рыхтуюся цягам месяца: нам называюць імя апанента, а я пачынаю вывучаць яго сацсеткі, творчасць, калі яна ёсць, нейкія жыццёвыя сітуацыі. Выкарыстоўваю ўсю магчымую інфармацыю пра суперніка. Падрыхтоўка рыфмаў да батлаў — гэта класная магчымасць набіць руку ў складанні вершаў», — расказвае пра працэс Ганна.

Avenue vs Скалі. АСЦЯРОЖНА, НЕЦЭНЗУРНАЯ ЛЕКСІКА!

Хутка яе чакае чарговы батл, але ў новым, незвычайным фармаце: у канцы лістапада Скалі сыдзецца з Кацяй Халвой — дзяўчатам трэба будзе не абражаць адна адну, а ўпершыню рабіць кампліменты.

Каця Халва, Юля Капшай і Ганна — гэта пакуль што тры асноўныя дзяўчынкі на прасторы беларускіх рэп-батлаў.

Чаму іх так няшмат? Ганна бачыць тут наступную асноўную прычыну:

«Калі паглядзець на ЗША ці Вялікабрытанію нават, то там ужо даўно няма гендарнага падзелу. Паглядзіце хаця б кліпы Літл Сімз, якую даўно ўспрынялі і рэп-супольнасць, і вядомыя лэйблы. Аднак за мяжой тэма хіп-хопа развіваецца вельмі даўно. На постсавецкай гэта пачалося толькі ў канцы 80-х. І толькі зусім нядаўна рэп прызналі не проста музыкай пад’ездаў, а нечым, што можа быць інтэлектуальным прадуктам. Праўда, далёка не ўсе так лічаць:

на мой погляд, большасць нашых дзяўчат успрымае рэп як нешта непрыгожае, другаснае, нейкі шлак, дзе ім дакладна не месца. Хаця ўжо ёсць выключэнні.

Айза, Эмелеўская, Mozee Montana і Маша Hima ў Расіі яскрава дэманструюць, што рэп можа быць розным, а галоўнае — ён можа быць моцным як выказванне, як пратэст», — тлумачыць Скаллі.

Што тычыцца батлаў па-беларуску, то пра гэта з самага пачатку марылі арганізатары Minsk Independent Battle Канстанцін Баяндзін і Улад Казыра.

Аднак пакуль не склалася. «Батлы па-беларуску — гэта вялікая адказнасць с культурнай кропкі гледжання. На наш погляд, лексіка там павінна быць «чыстай», без моўных памылак. На дадзены момант, на жаль, няма ўдзельнікаў, якія б маглі адбатліць на належным узроўні», — распавёў «НН» Канстанцін.

Прадстаўнік «Слова» Ігар Прохараў шчыра прызнаецца, што батлаў па-беларуску пакуль не плануецца: «50% нашых гледачоў на ютубе — гэта жыхары іншых краін, ім цяжка было б успрымаць кантэнт на няроднай мове».

Моманты. Фота: vk.com/slovomsq.

Што тычыцца Скалі, то яна кажа, што вельмі складана пераключыцца з мілагучнага ўспрымання беларускай мовы, як гэта атрымліваецца з яе вершамі, да жорсткасці і агрэсіўнасці, якіх патрабуюць батлы. Аднак яна не выключае, што ў яе аднойчы атрымаецца напісаць рэп па-беларуску.

Пра глабальную будучыню Скалі разважае не вельмі пазітыўна:

«Я не бачу перспектыў. У індустрыі мала грошаў: калі нават айчынны шоу-бізнэс слаба што з сябе ўяўляе, што казаць пра рэп. Спадзяюся, калі-небудзь у нас зразумеюць, што на гэтым сапраўды можна зарабляць. Знойдуцца людзі, якія выведуць гэта ў бізнэс — і справа пойдзе. Ніхто яшчэ некалькі гадоў таму не думаў, што Аксімірон паедзе батліцца ў ЗША, а пра гэта будуць расказваць не толькі расійскія, але і беларускія СМІ.

Праўда, з’язджаць з краіны за хуткімі перспектывамі я не хачу. Калі і развіваць культуру, то на месцы, нашымі сіламі. Калі з’едуць усе, то хто застанецца?».

Каментары18

«Беспардонна грузіць сябе і іншых»: былы памочнік Лукашэнкі Ігар Брыло бярэ на сябе віну ў прамысловых аб'ёмах5

«Беспардонна грузіць сябе і іншых»: былы памочнік Лукашэнкі Ігар Брыло бярэ на сябе віну ў прамысловых аб'ёмах

Усе навіны →
Усе навіны

У магілёўскай калоніі памёр 22-гадовы палітзняволены Дзмітрый Шлетгаўэр10

З'яўленне паўночнакарэйскіх войскаў ва Украіне — крок да Трэцяй сусветнай?5

Стварылі першае беларускамоўнае радыё, дзе замест вядучых — штучны інтэлект15

Апазіцыянер Абозаў пагражае тым, хто з’явіцца на ўчасткі: Вы падтрымліваеце Лукашэнку і адкажаце за падтрымку дзяржаўнага перавароту35

«Былі тыя, хто прыехаў а 6-й раніцы». Мінчукі выстраіліся ў вялізную чаргу, каб набыць квіткі ў тэатр1

Яшчэ адным прэтэндэнтам у кандыдаты стаў Віктар Кулеш3

Самы доўгі падвесны мост у Беларусі хочуць адкрыць датэрмінова3

«Самы нізкі паказчык ВУП за 27 гадоў». Улады расказалі, як эканоміка прасела пасля пачатку вайны3

Жыхар расійскага Сыктыўкара паедзе на вайну за пляшку гарэлкі5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Беспардонна грузіць сябе і іншых»: былы памочнік Лукашэнкі Ігар Брыло бярэ на сябе віну ў прамысловых аб'ёмах5

«Беспардонна грузіць сябе і іншых»: былы памочнік Лукашэнкі Ігар Брыло бярэ на сябе віну ў прамысловых аб'ёмах

Галоўнае
Усе навіны →