Сёння пачынаюць судзіць гісторыка Ігара Мельнікава

Судовы працэс над гісторыкам будзе разглядацца ў Мінгарсудзе. Яго абвінавачваюць у «садзейнічанні экстрэмісцкай дзейнасці» (ч. 1 арт. 361-4 КК). Судзіць Мельнікава будзе суддзя Міхаіл Макарэвіч, піша «Вясна».

10.09.2024 / 10:50

Ігар Мельнікаў. Фота з яго фэйсбуку

Ігар спецыялізуецца на гісторыі Заходняй Беларусі ў складзе Польшчы ды ваеннай гісторыі, выдаў паўтара дзясятка кніг па тэме. У гісторыка была неадназначная рэпутацыя ў прафесійных колах. Ён пачынаў з заходнерусізму, адтуль пераскочыў у паланафільства, але ўрэшце прыйшоў у падкрэсленую беларускасць.

Апошняя актыўнасць Мельнікава ў інстаграме датуецца 21 студзеня, акурат напярэдадні рэйду на салідарных з палітвязнямі, які адбыўся з 23 па 24 студзеня — праўда, невядома, ці патрапіў ён у рэйд або так супала. Сутнасць абвінавачання невядомая.

Стала вядома, па якім артыкуле судзяць гісторыка Ігара Мельнікава і што яму пагражае

Стала вядома пра арышт гісторыка Ігара Мельнікава

Кнігі Ігара Мельнікава трапілі ў спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў

Nashaniva.com