«З мэтай уцягвання ў згубную дзейнасць». Стала вядома, у чым канкрэтна абвінавачваюць гісторыка Ігара Мельнікава
Судовы працэс над гісторыкам пачаўся ў Мінгарсудзе. Ігару Мельнікаву закідаюць «садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці».
10.09.2024 / 17:04
Ігар Мельнікаў. Фота: «СБ»
Мельнікава судзяць за інтэрв'ю неназванаму незалежнаму СМІ, якое ён даў у 2022 годзе. Працэс праходзіць у адкрытым рэжыме.
Вытрымку з абвінавачвання працытавала «СБ».
«Ігар Мельнікаў у 2022 годзе па матывах нацыянальнай варожасці і варажнечы, а таксама палітычнай і ідэалагічнай варожасці, загадзя ведаючы пра экстрэмісцкую дзейнасць удзельнікаў забароненага ў Беларусі інфармацыйнага рэсурсу, у мэтах развіцця і папулярызацыі медыя такой накіраванасці і ўключэння ў падобную дзейнасць большай колькасці грамадзян, даў ім інтэрв'ю», — заявіў пракурор.
Адзначаецца, што гісторык даваў каментары СМІ як у Беларусі, так і ў Польшчы.
Мельнікаў, як паведамляецца, прызнаў віну. Яму пагражае да шасці гадоў калоніі.
Газета адміністрацыі Лукашэнкі выставіла і свае абвінавачванні на адрас Мельнікава. У рэпартажы гаворыцца, што ён
«у сваіх так званых працах адкрыта ўслаўляў польскіх паноў, якія гадамі прыгняталі беларускі народ, выказваў асаблівую любоў да баевікоў з Арміі Краёвай…»
Самога Мельнікава прапагандысты называюць «псеўдагісторыкам».
У канцы жніўня кнігі Мельнікава «Забыты корпус: гісторыя польскага войска на тэрыторыі Бабруйшчыны ў 1918, 1919-1920 гадах» і «На «мяжы цывілізацый». Старонкі гісторыі даваеннага савецка-польскага кардона ў Беларусі» былі прызнаныя «экстрэмісцкімі».
Сёння пачынаюць судзіць гісторыка Ігара Мельнікава
Кнігі Ігара Мельнікава трапілі ў спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў
Стала вядома, па якім артыкуле судзяць гісторыка Ігара Мельнікава і што яму пагражае
Стала вядома пра арышт гісторыка Ігара Мельнікава