Расія можа ў найбліжэйшыя тыдні прымяніць супраць Украіны іранскія балістычныя ракеты
Дзяржсакратар ЗША Энтані Блінкен пацвердзіў, што Расія атрымала балістычныя ракеты ад Ірана. Пра гэта 10 верасня паведаміў брытанскі тэлеканал Sky News.
10.09.2024 / 21:25
Іранская ракетная сістэма Fath-360. Фота: Wikimedia Commons
«Мы публічна і ў прыватным парадку папярэджвалі Іран, што гэты крок [пастаўкі РФ балістычных ракет] будзе сур'ёзнай эскалацыяй. Дзясяткі расійскіх вайскоўцаў прайшлі ў Іране вучэнні па выкарыстанні ракетных сістэм Fath-360 з максімальнай далёкасцю дзеяння 120 км», — заявіў Блінкен.
Паводле ягоных слоў, Расія можа выкарыстаць гэтыя ракеты супраць Украіны «ў найбліжэйшыя тыдні». Таксама дзяржсакратар ЗША дадаў, што «гэта дазволіць Расіі наносіць удары ўласнымі ракетамі па цэлях, размешчаных далей ад лініі фронту, а новыя ракеты выкарыстоўваць для больш блізкіх цэляў».
Блінкен падкрэсліў, што Расія дзеліцца з Іранам тэхналогіямі, у прыватнасці ў ядзернай і касмічнай галінах, а таксама анансаваў новы пакет санкцый супраць Ірана.
9 верасня прадстаўнік Дзяржаўнага дэпартамента ЗША Ведант Патэль пракаментаваў інфармацыю аб перадачы балістычных ракет з Ірана ў Расію, адзначыўшы, што Штаты гатовыя адказаць «значнымі наступствамі».
Іран перадаў Расіі балістычныя ракеты — WSJ
ЗША гатовыя дазволіць Украіне ўдары дальнабойнымі ракетамі па Расіі
УСУ ўпершыню збілі расійскі «Арлан» на велізарнай вышыні
Былы міністр абароны Вялікабрытаніі прапанаваў выставіць ультыматум Пуціну
Украіна стварыла ўласную высокадакладную бомбу
ЗША абвясцілі аб выдзяленні Украіне дадатковай дапамогі на 250 мільёнаў даляраў