Свет33

Былы міністр абароны Вялікабрытаніі прапанаваў выставіць ультыматум Пуціну

Альбо Узброеныя сілы РФ спыняюць прымяненне планіруючых авіябомбаў па тэрыторыі Украіны, альбо Захад дазваляе выкарыстоўваць англійскую, французскую, нямецкую і амерыканскую ракетную зброю па ўсёй тэрыторыі Расіі, прапанаваў экс-міністр абароны Вялікабрытаніі Грант Шапс у сваёй калонцы для газеты The Times.

Фота: AP Photo/Kirsty Wigglesworth

Грант Шапс адзначыў, што на фоне апошніх паветраных расійскіх удараў па ўкраінскіх гарадах, у прыватнасці з выкарыстаннем кіраваных авіяцыйных бомбаў, «мы павінны тэрмінова ўхваліць выкарыстанне нашай дальнабойнай зброі на тэрыторыі Расіі».

«Мы ведаем, што многія атакі робяцца з тэрыторыі самой Расіі. І ўсё ж, калі не ўлічваць наш дазвол наносіць удары па Крыме брытанскімі ракетамі, мы ўсё яшчэ асцерагаемся дазваляць нашым украінскім саюзнікам наносіць удары па крыніцы гэтых нападаў», — канстатуе экс-чыноўнік.

На думку былога кіраўніка Мінабароны Вялікабрытаніі, адсутнасць дазволу Украіне выкарыстоўваць Storm Shadow «там, дзе яны былі б найбольш эфектыўнымі», падрывае давер да Лондана як саюзніка Кіева.

«Прыйшоў час спыніць прасіць адважнае насельніцтва прэзідэнта Зяленскага ваяваць са звязанай рукой за спіной. Замест гэтага Брытанія павінна выдаць прамое папярэджанне Пуціну», — піша ён.

«Калі вы працягнеце забіваць мужчын, жанчын і дзяцей КАБамі, запушчанымі з Расіі, то мы прымусім астатні свет дазволіць нашым ракетам далёкага дзеяння знішчыць вашыя пускавыя ўстаноўкі, дзе б яны ні знаходзіліся — нават унутры Расіі», — тлумачыць Шапс.

Экс-міністр таксама заклікаў урад Вялікабрытаніі заахвочваць Францыю, ЗША і «больш стрыманую» Германію гэтак жа зняць абмежаванні на дальнабойную зброю для Украіны

«з простым ультыматумам Пуціну: спыніце вашы пастаянныя атакі на Украіну, ці мы падтрымаем адказ Украіны».

У апошнія тыдні, нагадвае «Еўрапейская праўда», Украіна актыўна заклікала саюзнікаў зняць усе абмежаванні на ўдары іх дальнабойнай зброяй па Расіі, тлумачачы, што гэта дазволіць паражаць у прыватнасці самалёты, з якіх запускаюць крылатыя ракеты і кіраваныя авіяцыйныя бомбы.

У пачатку ліпеня на Даўнінг-стрыт казалі, што палітыка ўрада па выкарыстанні Украінай перададзенай дальнабойнай зброі не змянілася. Пры гэтым брытанскі прэм'ер Кір Стармер сказаў, што спосаб выкарыстання перададзеных Брытаніяй ракет Storm Shadow з'яўляецца справай Украіны.

У той жа час, па даных СМІ, у Вялікабрытаніі падтрымліваюць ідэю ўдараў ракетамі Storm Shadow па цэлях у Расіі, аднак публічна не заклікаюць да яе, бо асцерагаюцца пагаршэння адносін з ЗША.

Каментары3

  • Цынізм нагласаксаў
    08.09.2024
    Ганебныя імпатэнты.
  • Мёртвая галава
    08.09.2024
    Пакуль Іран і КНДР завальваюць маскалёў зброяй гэтыя няўдахі толькі пачынаюць абмяркоўваць у прэсе. Затое бачна на каго раўняюцца нашыя дэрмакраты: такія ж і патэнты...
  • дуся
    09.09.2024
    Ну i чаго ты не выставiу ультiматум калi быу ва уладзе? Ступай да хаты "смяльчак" i не важдайся тут.

Цяпер чытаюць

Брат беларускай каралевы прыгажосці трапіў у рэанімацыю ў Азербайджане1

Брат беларускай каралевы прыгажосці трапіў у рэанімацыю ў Азербайджане

Усе навіны →
Усе навіны

Трамп падпіша закон аб «пякельных» санкцыях супраць Расіі2

Украінскія дроны атакавалі вайсковы аэрадром у Растове-на-Доне і НПЗ у Яраслаўлі

Прафесійныя спартсмены падселі на вішні і вішнёвыя напоі. Што гэта дае?

У Берліне загадкава знікаюць вераб'і. Навукоўцы не ведаюць чаму4

Некалькі вызваленых палітвязняў правялі свой першы вечар на волі ў віленскай беларускай карчме «1863» ФОТАФАКТ7

Зменяцца правілы працы кантралёраў у грамадскім транспарце

Літоўская стаматалогія за гадзіну адгукнулася дапамагчы беларусам. Невядомыя гісторыі першага дня вызваленых палітвязняў9

Беларус паўгода спрабаваў вярнуць больш за 6 тысяч еўра, якія заплаціў за часовы ўвоз машыны на польскіх нумарах3

Цана расійскай нафты на фоне абвастрэння на Блізкім Усходзе падскочыла да $110 за бараль4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Брат беларускай каралевы прыгажосці трапіў у рэанімацыю ў Азербайджане1

Брат беларускай каралевы прыгажосці трапіў у рэанімацыю ў Азербайджане

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць