За каментары і ўдзел у пратэстах затрымалі брата палітвязня. Ён нядаўна вярнуўся з Польшчы
Губазікаўцы пагражаюць Віктару Тарасевічу крымінальнай справай. Знайшлі яго, падобна, праз дрэнна абаронены тэлеграм-акаўнт.
11.09.2024 / 18:13
Віктар Тарасевіч. Фота з ягонай старонкі Укантакце
Затрыманага клічуць Віктар Тарасевіч. Яму 49 гадоў, а род заняткаў невядомы. Вядома толькі, што некаторы час працаваў кіроўцам.
Згодна са звесткамі праекта Digital intelligence team, брат Віктара — палітвязень Міхаіл Тарасевіч, які атрымаў шэсць гадоў калоніі за каментары і адбывае пакаранне ў калоніі №1 у Наваполацку.
Апошняя публікацыя ў сацсетках Віктара Тарасевіча — кранальны ліст ад брата, у якім той гаруе па нядаўна памерлай маці. Да гэтага Віктар публікаваў гісторыі са сваёй вандроўкі ў Польшчу, гэта было каля месяца таму.
Публікацыя са старонкі Віктара Тарасевіча
Віктара абвінавачваюць ва ўдзеле ў пратэстах і каментарах у тэлеграм-чатах. Выглядае так, што фота з пратэстаў у яго знайшлі ўжо пасля затрымання.
Хлопец зусім не абараняў свой акаўнт у тэлеграме, з якога пакідаў шмат каментароў. Ён нават публікаваў там актуальныя гісторыі, а старонка была прывязаная да ўласнага беларускага нумару.
Губазікаўцы сцвярджаюць, што супраць Віктара завялі крымінальную справу.
Я выдаліў Telegram-акаўнт. Я ў бяспецы?
Kotatogram: губазікаўцы паказалі, як яны аналізуюць пратэсныя чаты. Вось што варта ведаць
Гамельчука Паўла судзяць за каментары ў тэлеграме, хоць ён выдаліў акаўнт за тры гады да затрымання