Праўладныя сацыёлагі расказалі, што чытаюць беларусы

Літаратурныя перавагі залежаць і ад узросту.

12.09.2024 / 08:09

Намеснік генеральнага дырэктара, дырэктар па навуцы і інфармацыйных тэхналогіях Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Аляксандр Бабук распавёў журналістам, якія кнігі і аўтары з'яўляюцца самымі папулярнымі сярод беларусаў, піша БелТА.

Уладзімір Караткевіч

«Прадстаўнікі Інстытута сацыялогіі НАН Беларусі кожны год праводзяць даследаванні па сацыялогіі чытання, дзе спрабуюць зразумець: ці чытаюць беларусы кнігі, калі так, то якія, і якія ў іх чытацкія перавагі. Калі параўноўваць з савецкім часам, то цяпер людзі чытаюць менш і радзей наведваюць бібліятэкі.

Самым чытаным пісьменнікам з'яўляецца Уладзімір Караткевіч, на другім месцы Васіль Быкаў.

Большасць беларусаў аддае перавагу мастацкай літаратуры, на другім месцы навукова-папулярная і вучэбная літаратура. Зыходзячы з дадзеных гэтых даследаванняў, Беларусь застаецца чытаючай краінай. Так, чытае менш, чым 40-50 гадоў таму, але ўсё ж такі чытае», — сказаў Аляксандр Бабук.

Ён падкрэсліў, што калі дзіця бачыць сваіх бацькоў з кнігай у руках, то хутчэй за ўсё ён таксама будзе захапляцца чытаннем.

Паводле яго слоў, літаратурныя перавагі залежаць і ад узросту. Пажылыя людзі аддаюць перавагу мемуарнай літаратуры, а маладыя — наадварот, чытаюць вельмі вялікую разнастайнасць жанраў. «Калі казаць пра жанры, то, вядома, нашы людзі часцей чытаюць класічную літаратуру, паколькі густ да яе прышчапляюць і ў сям'і, і ў школе, і ў ВНУ. Але калі сучасныя аўтары могуць зачапіць і пагаварыць пра важнае, тады кніга прыцягвае новых чытачоў».

Уладзімір Караткевіч. Як яму ўдалося застацца несавецкім і не скурвіцца? Ён дорага заплаціў

Чыноўнік расказаў пра папулярнасць у Беларусі «Дзікага палявання»

Выйшла кніга паэзіі Уладзіміра Караткевіча

Nashaniva.com