Коля Лукашэнка стаў героем расісцкіх мемаў

Допіс з адным з мемаў набраў ужо больш за мільён праглядаў у твітары, а стваральніка арыгінала заблакавалі за парушэнне правіл.

12.09.2024 / 22:57

Коля Лукашэнка стаў сімвалам «чыстай» белай расы. 

Мем з сынам беларускага палітыка апублікаваў у твітары карыстальнік ShitpostGateway, які збірае, мяркуючы па назве, дрэнны кантэнт.

На карцінцы мужчына сярэднестатыстычнай знешнасці ў акулярах пад сцягамі Германіі, Італіі і ЗША заяўляе «Вы не белыя, вы лацінасы».

Яму адным сваім выглядам адказвае Коля Лукашэнка, які мае «арыйскую» знешнасць са светлымі валасамі і суровымі, правільнымі рысамі твару.

@nashaniva Коля Лукашэнка іграе на раялі #лукашенко #колялукашенко #колялукашенкокраш #минск #17сентября #белорусы #беларусьновости ♬ оригинальный звук - Наша Ніва. Навіны

Праўда, вакол Лукашэнкі сцягі Аргенціны, Уругвая і сепаратысцкага руху «Поўдзень — мая краіна», які выступае за незалежнасць Паўднёвага рэгіёна Бразіліі. Расісты лічаць гэтыя рэгіёны самымі «чыстымі» ў Лацінскай Амерыцы, бо ў XIX — першай палове XX стагоддзя сюды пераехала шмат мігрантаў нямецкага, італьянскага і славянскага паходжання. У выніку інтэнсіўнага «адбельвання» насельніцтва ўдзельная вага метысаў і цемнаскурых тут няўхільна зніжаецца.

Арыгінальны мем са славянамі. Фота: realxero02

Але пры чым тут сын беларускага палітыка?

Гэты мем быў перароблены патагонскімі нацыяналістамі (так, існуе і такое) з ранейшага, у якім мужчына пад сцягамі Францыі, Італіі і Бельгіі казаў, што «вы не белыя, а славяне», а яму гэтак жа без слоў адказваў Лукашэнка-малодшы пад сцягамі Польшчы, Беларусі і Расіі.

Упершыню гэты мем быў апублікаваны ў твітары ў чэрвені 2024 года карыстальнікам з Польшчы пад нікам @realxero02. Раней хлопец стаў фігурантам скандалу, калі заявіў, што яго адлічылі з Гданьскага медыцынскага ўніверсітэта за «нібыта трансфобію». Сёння ягоны акаўнт заблакаваны за парушэнне правіл сайта.

Лукашэнка пра свой выхад з аўтаматам у 2020-м: Коля бронекамізэльку накінуў — маці яго завыла

Канада ўвяла санкцыі супраць Колі Лукашэнкі

Nashaniva.com