Грамадства4040

Лукашэнка пра свой выхад з аўтаматам у 2020-м: Коля бронекамізэльку накінуў — маці яго завыла

У інтэрв'ю тэлеканалу «Расія» Аляксандр Лукашэнка гаварыў сярод іншага пра свайго малодшага сына Мікалая. Ён згадаў падзеі 23 жніўня 2020 года, калі разам з Мікалаем з'явіўся з аўтаматам ля Палаца Незалежнасці.

Фота: скрын відэа прэс-службы Лукашэнкі

«Ён, калі ўбачыў, што я бронекамізэльку сваю надзеў (і ў яго, і ў мяне свая зброя, бронекамізэлькі) і ў верталёт, ён на сябе накінуў… Маці там яго якраз была дома — завыла. Я ўжо выходзіў, чую, ёй кажа: «Я не хачу тут звар'яцець, пакуль ён будзе там». Вось яго фраза была.

Ты, кажу, дома застанешся, не трэба нікуды. «Не, я пайду з табой. Я не забіваць еду, я іду абараняць свайго бацьку». Вось яго былі словы. Што тут скажаш пасля гэтага? Мы селі з ім у верталёт і паляцелі».

«Ён чалавек мужны. Я гэтаму рады. І сваю краіну ён будзе абараняць як след», — заявіў Лукашэнка.

Цяпер Мікалай навучаецца ў Пекінскім універсітэце і ў Беларускім дзяржаўным універсітэце па сумеснай праграме. Ён вывучае біятэхналогіі і па завяршэнні атрымае два дыпломы, піша БелТА.

«Я хачу, каб у гэтага здольнага чалавека, які музыкант добры, спартсмен і гэтак далей, я хачу, каб у яго была мірная будучыня. Як і ўсім беларусам, расейцам, усім добрым людзям вакол. Я хачу, каб быў толькі мір. А далей давайце паспаборнічаем, хто каго», — сказаў Лукашэнка пра будучыню малодшага сына.

Каментары40

  • Факты
    18.08.2024
    Значыцца, і Коленька пад суд пойдзе)
  • Шуба качанавай
    18.08.2024
    [Рэд. выдалена]
  • Не до законов
    18.08.2024
    [Рэд. выдалена]

Цяпер чытаюць

Хто з палітвязняў выйшаў на свабоду 16 верасня ПОЎНЫ СПІС23

Хто з палітвязняў выйшаў на свабоду 16 верасня ПОЎНЫ СПІС

Усе навіны →
Усе навіны

Літоўская дыпламатка Аста Андрыяўскене апублікавала больш ФОТА палітвязняў з мяжы2

Вызвалена Людміла Чэкіна, дырэктарка Tut.by

Абвешчаны экстранны збор для новай партыі вызваленых палітвязняў14

На свабодзе — журналіст Андрэй Аляксандраў і Ірына Злобіна. У зняволенні яны ажаніліся3

Выйшла Яна Пінчук — адміністратарка тэлеграм-каналаў, якую экстрадавалі з Расіі і якой прысудзілі 12 гадоў2

На свабодзе Павел Белавус, заснавальнік культавай крамы Symbal.by17

Tez Tour пракаментаваў сітуацыю з узломам сайта2

Коўл: Лукашэнка адпусціць 25 чалавек у абмен на санкцыі на «Лакафарбу» і «Беллеспаперпрам»51

Беларусь і ЗША ўзгаднілі прамежкавае пагадненне14

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Хто з палітвязняў выйшаў на свабоду 16 верасня ПОЎНЫ СПІС23

Хто з палітвязняў выйшаў на свабоду 16 верасня ПОЎНЫ СПІС

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць