У Польшчы хацелі пабудаваць авіябазу, але месца аказалася занятым рэдкімі жывёламі

Рабыя суслікі, якія ахоўваюцца ў Польшчы законам, пасяліліся на тэрыторыі паблізу Люблінскага аэрапорта, дзе мясцовае Міністэрства абароны Польшчы хацела пабудаваць авіябазу. Як ні дзіўна, вайскоўцам давялося адступіць, піша «Зялёны партал».

12.09.2024 / 18:45

Рабы суслік. Фота: Сяргей Шакала

Як паведамляецца, яшчэ ў сакавіку гэтага года польскія вайскоўцы паведамілі пра будаўніцтва пастаяннай армейскай авіябазы ў Люблінскім аэрапорце, размешчаным у горадзе Свіднік.

Цяпер тэрыторыю аэрапорта выкарыстоўвае мясцовы аэраклуб. Менавіта тут павінна была ўладкоўвацца база, але, як высветлілася, гэта месца ўжо аблюбавала некалькі дзясяткаў, максімум дзвесце асобін рабога сусліка.

З-за гэтай калоніі будаўніцтва згаданай базы вырашылі адкласці. Цяпер інвестыцыйны аб'ект будзе пабудаваны ў лясной зоне на поўнач ад аэрапорта.

Рабы суслік фармальна знаходзіцца пад аховай і ў Беларусі, аднак ягоныя калоніі, што існуюць у асноўным у Нясвіжскім раёне, рэгулярна падвяргаюцца выпрабаванням: палі, дзе жывуць суслікі, разворваюць і закідаюць угнаеннямі.

Бачыце сусліка? А яго і няма. У Беларусі знішчылі рэдкую калонію сусліка, цяпер дабіваюць другую

У Беларусі прачнуліся суслікі. Цяпер ужо дакладна зімы не будзе

Выйшлі са спячкі гэтыя сімпатычныя жывёлінкі

У Нясвіжскім раёне знішчылі самую маленькую ў Беларусі калонію суслікаў. Што там нарабілася?

Некалькі калоній рабога сусліка ў Беларусі перададзеныя пад ахову

У Беларусі знайшлі самае буйное паселішча суслікаў

Nashaniva.com