Грамадства22

Бачыце сусліка? А яго і няма. У Беларусі знішчылі рэдкую калонію сусліка, цяпер дабіваюць другую

Як паведаміў Smartpress.by біёлаг Сяргей Шокала, поле ў Нясвіжскім раёне (каля 10 гектараў), на якім жывуць суслікі, было «пратручана і праліта вадкім гноем, а значыць падрыхтавана да разворвання».

«Сёння я пабываў там: частка поля разарана. Па другой частцы поля раскіданы кучы гною і бачна, што на полі правялі хімічную апрацоўку», — сказаў абаронца дзікай прыроды. 

Ён абвінаваціў кіраўніцтва мясцовага ААТ «Сейлавічы» ў «наўмысным знішчэнні рэдкіх жывёл». 

Шокала сцвярджае, што начальства сельгаспрадпрыемства «выдатна дасведчана аб прысутнасці на яго землях рэдкіх для нашай краіны звяркоў».

 

Біёлаг лічыць, што «ўказанне пратруціць хіміяй і ўгнаіць поле з калоніяй байбакоў, а, значыць, знішчыць жывёл, было дадзена наўмысна». 

Шокала адзначыў, што «два гады таму ўжо давалася каманда разараць поле побач, дзе размяшчалася малая калонія звярка». 

«Матывацыя простая — няма сусліка, няма праблем. Зямлі ж зусім не хапае для вырошчвання травы для гаспадаркі. У маёй галаве проста не ўкладваецца, чаму і навошта трэба было знішчаць жывёл? Бо калі гаспадарцы так важны гэты кавалак зямлі, паведамілі б! Сусліка можна было адлавіць і перасяліць у калонію, якая знаходзіцца побач. Але ж не — частку ўжо знішчылі і рыхтуюць да знішчыць калонію цалкам», — сказаў Шокала. 

«Застанецца, па вялікім рахунку, толькі адна — юшавіцкая (не ў лік амаль зніклая ў вёсцы Цыгельня, дзе другі год няма маладога пакалення) калонія суслікаў. Мала таго, навісла пагроза і над апошняй калоніяй. Кажуць пра планы перазалужвання з падсяваннем люцэрны. Гэта цалкам загубіць увесь від. У Беларусі зусім хутка больш не будзе суслікаў», — канстатаваў біёлаг.

Каментары2

  • Алег
    11.04.2024
    Ради мешка картошки уничтожили колонию этих малышей.
  • No
    11.04.2024
    Лукашысты невыраготна тупыя у сваiх дзеянняу. Яны могуць знiшчаць.усё што заугодна.
    Зямлi для бульбы мала? Дурнi калгасныя

Цяпер чытаюць

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся8

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся

Усе навіны →
Усе навіны

У «Вялікім камені» пабудуюць стылёвы жылы комплекс. Вось якія цэны8

У Мінску адкрыюць новую вуліцу да канца года

Адной з мэтаў званка Стуба і Сцёрэ Пуціну была ацэнка псіхалагічнага стану расійскага прэзідэнта5

Памёр полацкі музыкант Руслан Кунцэвіч

Загінуў 42‑гадовы адміністратар лёзненскага пабліка Уладзімір Данюк

Блогерка назвала тры прычыны, чаму расіяне цяпер масава робяць ВНЖ у Беларусі29

Нікалас Мадура ў турме захапіўся рэлігіяй і філасофіяй2

Стралок з Кракава, які забіў дзевяць чалавек, памёр у бальніцы15

Магілёў, Віцебск і Гомель удалося далучыць да БССР толькі таму, што Масква такім чынам хацела спакусіць Заходнюю Беларусь — апублікаваныя дакументы59

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся8

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць