Загінуў інспектар магілёўскай абласной ДАІ. Яму было 27 гадоў
Мікіта Ісачкоў трапіў у аварыю.
13.09.2024 / 10:56
Мікіта Ісачкоў разам з жонкай Вольгай. Фота lenadm-mogilev.gov.by
Абнаўленне: У аварыі загінуў 27-гадовы інспектар магілёўскай ДАІ — ён ляцеў на матацыкле, але п’яны кіроўца на бусе не прапусціў яго
Стала вядома пра трагічную смерць 27-гадовага капітана Мікіты Ісачкова. Ён працаваў інспектарам дарожна-патрульнай службы спецыяльнага ўзвода батальёна ДПС магілёўскай абласной ДАІ.
Ісачкоў нарадзіўся ў 1996 годзе, ён ураджэнец Дрыбіна. У 2018 годзе Ісачкоў скончыў Магілёўскі інстытут МУС, па размеркаванні вярнуўся ў Дрыбін і працаваў у мясцовай ДАІ.
Мікіта Ісачкоў, фота з пашпартнай базы
У 2021 годзе Мікіта Ісачкоў ажаніўся са сваёй колішняй аднакурсніцай Вольгай і перабраўся да яе ў Магілёў. У абласным цэнтры ён працягнуў працаваць у ДАІ.