Расійскаму блогеру закрылі Беларусь на 10 гадоў

Расійскі блогер Глебас (Глеб Дзямідаў) расказаў у сваім ютуб-канале, што наступныя 10 гадоў ён будзе неўязны ў Беларусь.

13.09.2024 / 16:47

Глеб Дзямідаў расказвае пра свае прыгоды. Скрыншот з відэа

Глеба Дзямідава затрымалі ў Мінску месяц таму, 12 жніўня. Міліцыю зацікавілі два ролікі, якія Глеб Дзямідаў зняў у беларускай сталіцы і апублікаваў у тыктоку.

На першым роліку блогер увайшоў у кабіну тралейбуса на прыпынку недалёка ад вакзала і збянтэжыў жанчыну-кіроўцу. На другім — гучна расказаў нецэнзурны анекдот у вагоне метро.

У выніку сілавікі запісалі з Глебасам сваё відэа, на якім прымусілі блогера папрасіць прабачэння за тое, што ён «даў няправільны прыклад моладзі».

Акрамя таго, хлопец адсядзеў 16 сутак за «дробнае хуліганства». таксама яму далі штраф у 1200 рублёў.

Глеб Дзямідаў мае 5,2 млн падпісчыкаў у тыктоку і 150 тысяч — у інстаграме.

@nashaniva

♬ dźwięk oryginalny - Наша Ніва. Навіны

У Капылі мужчына зняў дзяржсцяг з будынка, каб зрабіць фота. Гэта было дарма

«У справе дзве пасылкі — Змітру Дашкевічу і Святаславу Удоду» — жанчына, якая з'ехала з Беларусі

У Гомелі хутка пачнуць судзіць «дыверсантаў СБУ», якіх затрымалі зімой

Nashaniva.com