Грамадства11

«У справе дзве пасылкі — Змітру Дашкевічу і Святаславу Удоду» — жанчына, якая з'ехала з Беларусі

Жыхарка Мінска Ганна Аўчыннікава, якая з'яўлялася падазраванай па крымінальнай справы за садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці, змагла з’ехаць з Беларусі. Яшчэ ў 2020 годзе яна пачала дапамагаць тым, хто выходзіў з акрэсцінскіх ізалятараў, пісала лісты палітвязням, перадавала ім пасылкі. Менавіта за дзве з іх — палітвязню Змітру Дашкевічу і медыку з Гародні Святаславу Удоду — яе і затрымалі. Яна пагадзілася распавесці «Вясне» пра свае ўражанні ад стасункаў з супрацоўнікамі КДБ і РУУС, следчымі і наглядчыкамі ў ІЧУ.

Ганна Аўчыннікава за тры гадзіны за свайго затрымання 23 студзеня 2024 года

Ганна Аўчыннікава скончыла Мінскі музычны каледж імя Глінкі і Універсітэт культуры, атрымала спецыяльнасць: «камп’ютарная музыка». У апошні час працавала гукарэжысёрам, разам з мужам выхоўвала яго сына.

Следчую цікавілі сувязі з «Вясной», «Dissidentby« і «Ай нід хэлп»

Ганну затрымалі 23 студзеня 2024 года па падазрэнні ў здзяйсненні злачынства за перадачу пасылак палітвязням. Затрыманне адбылося каля станцыі метро «Пралетарская» ў Менску. Калі яна з мужам ішла да сваёй машыны, з «Джылі», якая стаяла побач, выбеглі трое невядомых у цывільным адзенні, як пазней выстветлілася — супрацоўнікі КДБ. Яны так спяшаліся, што зачапілі жанчыну дзвярамі аўтамабіля, калі іх адчынялі. Яны паказалі пасведчанні і прадставіліся.

«Адзін з супрацоўнікаў задаваў пытанні пра сына ад першага шлюбу і прасіў ягоны тэлефон. Пасля гэтага нас з мужам павезлі дадому ў Сокал для ператрусу: правяралі змесціва кампутараў, афармлялі паперы на агляд памяшкання, падпіску аб нявыездзе, наклалі арышт на халадзільнік і тэлевізар. Мой тэлефон і пашпарт супрацоўнікі забралі як рэчавыя доказы. Тады я даведалася, што ў справе фігуравалі пасылкі для Дашкевіча і Удода. Ператрус доўжыўся каля 2,5 гадзін, — распавядае Ганна. — Дзіўна, але калі я папрасіла іх зняць у пакоі абутак, то яны спачатку разгубіліся, але потым ужо хадзілі ў шкарпэтках. Увогуле, стараліся паводзіць сябе карэктна».

Пасля ператрусу Аўчыннікаву адвезлі ў Следчы камітэт Заводскага раёна.Там больш за паўтары гадзіны яна сядзела ў калідоры, чакала, калі вызваліцца следчая. Да яе перыядычна падыходзіў адзін з супрацоўнікаў і задаваў розныя пытанні.

Затым Ганну следчая азнаёміла з матэрыяламі справы па частцы 2 артыкула 361-4 Крымінальнага кодэкса («садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці»), па якой яна праходзіла падазраванай. Следчая распытвала, навошта яна адпраўляла пасылкі. Жанчына адказвала, што дапамагала сябрам сям’і. Дзяжурны адвакат, ад якога нельга было адмовіцца, казаў, што пасылкі — гэта дапамога экстрэмісцкім фармаванням.

Следчая пыталася, каму яна адпраўляла пасылкі, ці адпраўляла лісты ў турмы і калоніі, хто фінансаваў пасылкі, адкуль Ганна даведвалася паштовыя адрасы, ці мае сувязь з «Вясной» і «Дысідэнт Бай», распытвала пра «Ай нід хэлп».

«Іншыя супрацоўнікі ў гэты час правяралі змесціва тэлефона, папрасілі ўвайсці ў «Телеграм», але я «забылася» пароль ад двухфактаркі. У галерэі знайшлі фота, дзе быў бачны навагодні выступ Святланы Ціханоўскай, некалькі фота з Вільні. Яны пыталіся, ці ўдзельнічала я ў пратэстах, ці была побач з месцамі пратэстаў, чым займаюся па жыцці. У гэты час следчыя паехалі да мужа, распытвалі, ці ведаў ён чым я займаюся, як мы пазнаёміліся, узялі падпіску аб неразгалошванні», — распавядае Ганна.

«Супрацоўнікі на Акрэсціна — проста нелюдзі»

Пасля допыту Ганну на нейкі час у кайданках адвезлі яшчэ ў РУУС, а ўжо потым на Акрэсціна. Па прыездзе на ІЧУ на Акрэсціна аўтамабіль стаяў ля варот каля 30 хвілін. Супрацоўнікі казалі, што шмат людзей затрымалі ў той дзень. Калі Ганну заводзілі ўнутр памяшкання, ёй забаранялі глядзець па баках і рэзка рухацца. Пасля агляду ў жанчыны забралі шалік, куртку і абутак, а яе завялі ў «стакан».

Яна чула, як іншыя затрыманыя прасіліся ў прыбіральню, а супрацоўнікі адказвалі адмовай і брудна лаяліся. У «стакане» знаходзіліся чатыры чалавекі, было цесна і затрыманыя сядзелі па чарзе.

«Падлога ў «стакане« была бетонная, усе мерзлі без верхняй вопраткі, таму мы станавіліся на копіі пратаколаў, каб было лягчэй стаяць. І так доўжылася да самай раніцы. Затым мяне прывялі ў камеру, дзе на 6 месцаў было 11 затрыманых. Не было пасцельнай бялізны, а святло гарэла пастаянна. У прыбіральні ў камеры дрэнна працаваў змыў і нам даводзілася радзей карыстацца ім, але ўсё роўна стаяў моцны пах. Увогуле, супрацоўнікі на Акрэсціна — проста нелюдзі, напэўна яны праходзяць вельмі шчыльны адбор, і сярод гэтых пачвараў адбіраюцца для працы найбольш страшныя пачвары. І нічога тут не мяняецца гадамі», — апісвае ўмовы ўтрымання жанчына.

Днём Аўчыннікаву адвезлі ў Заводскі РУУС, дзе яе размясцілі ў памяшканні без вокнаў і з бетоннымі лаўкамі — гэтак званы «акварыум». Там было чалавек пяць. Ганну ізноў дапыталі аператыўнікі і адвялі на фатаграфаванне і дактыласкапію. Аўтазак на Акрэсціна прыехаў толькі ў 23 гадзіны, таму яна ізноў засталася галоднай.

«У камеры я пазнаёмілася з маці Вольгі Такарчук. Я ніколі не забудуся, як яна падзялілася са мной шкарпэткамі, у якіх пазней я бегла з Беларусі. Нас на Акрэсціна перыядычна выводзілі на калідор, дзе мы павінны былі стаць уздоўж сцяны, паклаўшы на яе рукі тыльным бокам далоні, з нагамі, расстаўленымі шырока. У адзін момант ад трывожных думак і перажыванняў я пачала нават задыхацца», — кажа Ганна.

26 студзеня Ганну зноў павезлі ў РУУС, дзе адбылася дзесяціхвілінная сустрэча са следчай і адвакатам. Ёй паведамілі, што яна вызваляецца з-пад варты, ёй далі падпіску аб нявыездзе і вярнулі рэчы, якія забралі, акрамя пашпарта. Пасля вызвалення амаль два тыдні Ганна спрабавала вярнуць свой пашпарт, але яе пасылалі з кабінета ў кабінет, быццам бы яны не ведалі ў каго ён знаходзіцца.

У сярэдзіне сакавіка 2024 года Аўчыннікава прыняла рашэнне пакінуць Беларусь, хаця без дакументаў гэта было зрабіць складана. Таму спачатку выехала сям'я. Цяпер яна ў бяспецы разам з сям’ёй і спрабуе легалізавацца ў адной з еўрапейскіх краін.

Каментары1

  • Ганулька
    13.09.2024
    Почему пропадает мой лайк, модератор дебил?

Цяпер чытаюць

Гэты беларус даследуе рак — вось што ён кажа пра SPF ад меланомы, навуковы прагрэс і самы складаны ў лячэнні рак3

Гэты беларус даследуе рак — вось што ён кажа пра SPF ад меланомы, навуковы прагрэс і самы складаны ў лячэнні рак

Усе навіны →
Усе навіны

Рускамірац Арцём Агафонаў з’ехаў з Беларусі5

Прэм'ер Украіны ідзе ў адстаўку11

У Беларусі пачалі прадаваць новы электрычны седан за $17 тысяч5

Дзяўчына паехала з Мінска да Тбілісі на аўто і пабачыла, што робіцца з бензінам у Расіі. «Запраўкі альбо зачыненыя наогул, альбо пустыя»5

Уролаг назваў сімптомы, пры якіх мужчынам і жанчынам трэба абавязкова ісці да доктара

У Александрыі Лукашэнка пасадзіў да сябе 23‑гадовую прыгажуню29

Пара з Мінска зарабіла на чарніцах 700 рублёў за пяць дзён2

Рэшткі «Вагнера» на чале з сынам Прыгожына стварылі наркаімперыю ў ЦАР5

Беларускі крымінальнік запісаўся на фронт, каб яго не выгналі з Расіі. Але ўрэшце сеў за забойства на 11 гадоў

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Гэты беларус даследуе рак — вось што ён кажа пра SPF ад меланомы, навуковы прагрэс і самы складаны ў лячэнні рак3

Гэты беларус даследуе рак — вось што ён кажа пра SPF ад меланомы, навуковы прагрэс і самы складаны ў лячэнні рак

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць