Прыпынкі грамадскага транспарту ў Віцебску ўпрыгожылі цытатамі з Лукашэнкі
У Віцебску на прыпыначных пунктах з'явіліся плакаты з надпісам «Беларусь XXI стагоддзя» і з цытатамі Аляксандра Лукашэнкі, піша Telegraf.news.
13.09.2024 / 20:07
Акрамя таго, у раённых цэнтрах Віцебскай вобласці зладзілі раздачу 650 значкоў з надпісам «За бацьку!» і размясцілі падобныя плакаты не толькі на прыпынках, але і ў іншых людных месцах.
Старшыня Лепельскага раённага аддзялення «Белай Русі» Юрый Мілы заявіў sb.by, што такім чынам ён і яго калегі, маўляў, хацелі «адкрыта выказаць сваю пазіцыю».
Лакіраваны сацрэалізм дыктатуры. Што паказалі ў ідэалагічнай стужцы «Культурны код»
Дзяніс Мельянцоў і яго рэалпалітык: ён сапраўды памяняў погляды ці проста раней маскіраваўся?
Стары паплечнік Лукашэнкі параўнаў яго з аяталой Хамейні. Параўнанне так сабе