Папа Францішак раскрытыкаваў абодвух кандыдатаў у прэзідэнты ЗША

Папа Рымскі раскрытыкаваў былога прэзідэнта ЗША Дональда Трампа за яго план дэпартацыі мільёнаў імігрантаў і віцэ-прэзідэнта Камалу Харыс за яе падтрымку права на аборт. 

14.09.2024 / 10:50

Фота: Andrew Medichini / AP 

«Абодва супраць жыцця, няхай гэта будзе той, хто выганяе мігрантаў, або той, хто забівае дзяцей», — сказаў ён на борце самалёта падчас вяртання з турнэ па Азіі, піша «Новая газета»

Францішак заявіў, што міграцыя — гэта права, апісанае ў Бібліі, і што любы, хто не варты закліку вітаць незнаёмца, здзяйсняе «цяжкі грэх». Ён таксама рэзка выказаўся супраць абортаў. Паводле яго слоў, зрабіць яго «значыць забіць чалавека, падабаецца вам гэтае слова ці не».

Пры гэтым Францішак лічыць, што выбаршчыкі павінны выканаць свой грамадзянскі абавязак і прагаласаваць:

«Трэба галасаваць і выбіраць меншае зло. Хто меншае зло, гэтая дама ці гэты джэнтльмен? Я не ведаю. Кожны павінен вырашаць па сумленні», — сказаў ён.

Ва Усходнім Ціморы на імшу Папы Рымскага прыйшла палова насельніцтва краіны

Рыжанкоў сустрэўся з Антэ Ёзічам, які завяршае сваю місію ў Беларусі

Nashaniva.com