Аршанскага чыноўніка, летась асуджанага за карупцыю, зноў заўважылі побач з кіраўнікамі

Аршанскія СМІ апублікавалі фотасправаздачу з наведвання міністрам сельскай гаспадаркі і харчавання Анатолем Ліневічам некаторых калгасаў Аршанскага раёна. На адным са здымкаў пазналі чыноўніка, якога толькі летась асудзілі за карупцыю, піша тэлеграм-канал «Витебск, я гуляю!»

14.09.2024 / 17:14

Злева ад Ліневіча стаіць Андрэй Канстанцінаў, якога выдаюць жоўтыя акуляры. Яшчэ летась ён быў намеснікам старшыні Аршанскага райвыканкама, узначальваючы ў ім упраўленне па сельскай гаспадаркі.

У мінулым годзе Канстанцінава судзілі паводле карупцыйнага артыкула — тады яму далі 4 гады ўмоўна. Пры гэтым санкцыя гэтага артыкула звычайна прадугледжвае і забарону займаць кіраўнічыя пасады.

Але вось праз год ён з'яўляецца на фота разам з Ліневічам і цяперашнім начальнікам упраўлення па сельскай гаспадарцы Аршанскага райвыканкама.

Высветлілася, што экс-чыноўнік цяпер з'яўляецца памочнікам кіраўніка сялянскай фермерскай гаспадаркі «СТАРТ ТС».

Лукашэнка пра карупцыю: Літасці не будзе

Хабар 35 тысяч еўра, вячэра ў рэстаране сербскай кухні і пуцёўка на курорт: пачаўся суд над экс-намеснікам міністра энергетыкі

Намесніка начальніка БЧ Сяргея Сізіна звольнілі за парушэнне карупцыйнага заканадаўства

Nashaniva.com