Беларуска адсудзіла ў прадаўца амаль 600 рублёў з-за адзення з галачкамі

У кастрычніку 2023 года жыхарка Мінска купіла ў краме анарак (лёгкую куртку) і штаны. Першая рэч каштавала 99,99, а другая — 89,99 рублёў. Але амаль адразу пасля нашэння на вопратцы з'явіліся галачкі (катышки). Пасля чаго жанчына вырашала так справу не пакідаць, а судзіцца.

14.09.2024 / 20:26

Фота ілюстрацыйнае

Мінчанка аднесла рэчы назад і запатрабавала вяртання грошай, бо гарантыя на іх яшчэ не мінула. Але атрымала адмову прадаўца.

Тады з дапамогай ГА «Гарадское таварыства спажыўцоў» жанчына звярнулася ў суд. Пасля экспертызы Мінскі гарадскі суд прыйшоў да высновы, што парушэнняў правіл эксплуатацыі адзення з боку спажыўца не было. Галачкі на рэчах з'явіліся амаль адразу ж пасля пакупкі. Таксама мінчанка своечасова вярнула тавар — праз 7 дзён.

У выніку дамову куплі-продажу скасавалі. Прадаўца абавязалі выплаціць пакупніцы 529,98 рублёў: гэта кошт рэчаў, няўстойка за парушэнне тэрміну задавальнення патрабавання спажыўца, кампенсацыя маральнай шкоды, а таксама выдаткі па правядзенні экспертызы.

Таксама адказчыку трэба заплаціць 2590 рублёў на карысць гарадскога таварыства абароны спажыўцоў, штраф 189,98 і дзяржпошліну 441,75 рублёў.

«Усе дзівіліся, як мы знайшлі такія цэны». Дзясяткі беларусаў купілі танныя туры, але да мора не даехалі

Хлопчык выйграў у вендынгавым апараце IPhone, а атрымаў цвілую шакаладку. Ці можна так весці гэты бізнэс?

Афёра на 3 млрд: Nestlé гадамі прадавала ваду з крыніц з фекаліямі і бактэрыямі пад выглядам прыроднай мінеральнай

Nashaniva.com